ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 21

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:51
15 красавіка Чашніччыну наведаў міністр адукацыі Ігар Карпенка
Мэта візіту – сустрэча з педагагічнай грамадскасцю, выяўленне праблем, якія існуюць у сістэме адукацыі раёна, абмен думкамі і меркаваннямі па пытаннях, што патрабуюць неардынарнага падыходу.
Першапачаткова гутарка ішла ў вялікай зале райвыканкама, дзе сабраліся  педагогі Чашніччыны.  Разам з міністрам адукацыі Ігарам Карпенка на сустрэчы прысутнічаў начальнік галоўнага ўпраўлення  па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Дзмітрый Хама.
 Не часта адбываюцца такія сустрэчы, таму педагогі з цікавасцю слухалі выступленне міністра адукацыі, задавалі пытанні, цікавіліся тым, што чакае сістэму адукацыю ў бліжэйшай будучыні. 
А далей міністра адукацыі сустракала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г . Новалукомля”. Гэтай школе ёсць, чым ганарыцца і што паказаць. Адукацыйны і выхаваўчы працэс не абмяжоўваюцца стандартнымі формамі работы з вучнямі. Ігар Карпенка наведаў цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, рэсурсны цэнтр “Энергазберажэнне – пачні з сябе”, цэнтр прафілактыкі “Альтэрнатыва”, школьны музей. І гэта толькі малая частка таго, чым могуць займацца навучэнцы ў роднай школе. Уражваюць прыгожыя светлыя класы, сучасныя тэхнічныя сродкі ў вучэбных кабінетах, а самае галоўнае – выхаваныя, разумныя дзеці і таленавітыя педагогі.
На базе гэтай жа установы Ігар Карпенка правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 11 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0