ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


01:19
17 верасня адзначаем Дзень народнага адзінства і Дзень г.Чашнікі

17 верасня адзначаем Дзень народнага адзінства і Дзень г.Чашнікі. Пазнаёмцеся з праграмай мерапрыемстваў, якія загаддзя рыхтуюцца да знамянальнай даты.

Святкаванне пачнецца з Адкрытага Кубка Чашніцкага раёна па футболе сярод юнакоў 2008-2009 года нараджэння, які стартуе ў 10.00 на стадыёне “Энергетык” г. Новалукомля. У спаборніцтвах прымуць удзел госці - каманды з Віцебска, Оршы, іншых раёнаў Віцебскай вобласці. Запрашаем балельшчыкаў і аматараў футболу. Мерапрыемста абяцае быць захапляльным.

На 12 гадзін дня запланавана ўскладанне вянкоў і кветак да месцаў воінскіх і іншых пахаванняў, памятных месцаў Чашніцкага раёна, у тым ліку на Алеі Герояў Савецкага Саюза і брацкай магіле г.Чашнікі.

З 14 гадзін пачнуць работу тэматычныя пляцоўкі “Мой народ - мой гонар” , якія будуць падрыхтаваны рознымі ўстановамі г.Чашнікі, наладжваецца мастацкая выстава “Любімы горад”.

На спартыўнай пляцоўцы ўсе жадаючыя змогуць праявіць свой спрыт і прадэманстраваць асабістыя фізічныя дадзеныя.

Бібліятэчная сістэма прапануе выставу-продаж пад назвай “Радасць творчасці”. Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у віктарыне “Мая беларусь”.

Іміджавыя пляцоўкі ад Чашніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, райннага аддзела па надзвычайных сітуацыях гарантавана не пакінуць раўнадушнымі наведвальнікаў.

Маленькіх чашнічан чакаюць атракцыёны. Як заўсёды наладжваецца продаж сувенірнай прадукцыі, будзе працаваць гандаль, у тым ліку і сельскагаспадарчай прадукцыяй.

У 15 .00 на сцэне ля райвыканкама пачнецца ўрачысты канцэрт “Сэрцы адзінствам з’яднаныя”, а затым з 17.30 выступаюць творчыя калектывы Чашніцкага раёна.

Заключным акордам святочнага дня стане дыскатэка “ Мы –адзінае цэлае”, якая пачнецца ў 20.30.

Зазначым, што сельскія выканаўчыя камітэты таксама рыхтуюць праграмы святкавання Дня народнага адзінства на сваіх тэрыторыях. Жыхары Чашніччыны, якія не змогуць наведаць райцэнтр у гэты дзень, змогуць прыняць удзел у мерапрыемствах, наладжаных работнікамі культуры на месцах.

Будзем чакаць свята, бо кожны знойдзе ў гэты дзень нешта па душы.

Категория: АФИША | Просмотров: 11 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0