ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:06
17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства

На Чашніччыне гэтая знамянальная дата супадзе са святкаваннем Дня г. Чашнікі.

Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўрачыстасці, пройдзе напярэдадні свята.

Адно з іх ужо адбылося і пакінула толькі самыя добрыя ўражанні.

8 верасня прайшоў Дзень памяці. Актывісты Чашніччыны ўдзельнічалі ў рэспубліканскім аўтапрабегу “Сімвал адзінства”. Калону патрыётаў Беларусі

хлебам-соллю сустракалі на мяжы з Лепельшчынай, да яе далучыліся аўтакалона чашнічан. Затым усе разам накіраваліся да мемарыяла “Вішанкі”. Тут прайшоў урачысты мітынг, былі ўскладзены кветкі ў памяць ахвяр спаленай вёскі. Чашнічане перадалі мяшэчак з зернем новага ўраджаю ад свайго раёна кіраўнікам грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Сяргею Рачкоўскаму і Ганне Харуце. Напомнім, што кожны раён рэспублікі перадае зерне, з якога напярэдадні 17 верасня будзе спечаны агульны каравай як сімвал адзінства беларусаў. Сімвалічным з’яўляецца і тое, што зерне чашніцкай зямлі прымалася з рук лаурэата абласной прэмі “ Чалавек года Віцебшчыны -2020” трактарыста – машыніста сяльгаспрадпрыемства “Проземле –агра” Алега Шарлая.

Старшыня Чашніцкага райвыканкама Леанід Плешко прыняў падарунак, прызначаны нашаму раёну, ад удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабега – памятны знак “Сімвал адзінства”.

Далей патрыёты Беларусі накіраваліся ў Сененскі раён.

Такім чынам, рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства” распачаў шэраг мерапрыемстваў у нашым раёне, якія прымеркаваны да знамянальнай даты 17 верасня.

11 верасня прызначаны як Дзень творчасці. У 12.00 у Чашніцкім раённым цэнтры культуры пачнецца штогадовы адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “ Запальваем зоркі”.

12 верасня - Дзень паэзіі. На працягу ўсяго дня будзе праходзіць мерапрыемства з незвычайнай назвай - вершачэлендж “Адзінства слова”, якое наладжвае установа культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Зазначым, што слова “чэлендж” у перакладзе з англійскай мовы абазначае “выклік”.

13 верасня абазначаны як Дзень краязнаўства, таму менавіта ў гістарычным музеі адбудзецца гарадскі краязнаўчы турнір “Мая Радзіма – Беларусь”. Пачатак мерапрыемства а 15 гадзіне дня.

14 верасня - Дзень спорту. У 10.00 будзе дадзены старт велапрабегу па Чашніцкім раёне пад дэвізам «Адзінствам мы моцныя» . Удзельнікі праедуць па знакавым месцам раёна.

15 верасня запланаваны як Дзень моладзі. У Чашніцкім раённым цэнтры культуры адбудзецца дыялогавая пляцоўка з працоўнай моладдзю пад назвай “Адзінства моладзі – сіла Беларусі”. Мяркуецца , што ў мерапыемстве прыме ўдзел першы сакратар абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Уладзімір Бабічаў.

16 верасня ва ўстановах адукацыі, арганізацыях і на прадпрыемствах раёна пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, работнікамі розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, ветэранамі працы ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання “Год народнага адзінства – год добрых спраў”

Категория: ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА | Просмотров: 10 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0