ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


01:19
17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства

17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. На Чашніччыне гэтая знамянальная дата супадзе са святкаваннем Дня г.Чашнікі.

Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўрачыстасці, пройдзе напярэдадні свята.

Адно з іх ужо адбылося і пакінула толькі самыя добрыя ўражанні.

8 верасня прайшоў Дзень памяці. Актывісты Чашніччыны ўдзельнічалі ў рэспубліканскім аўтапрабегу “Сімвал адзінства”. Калону патрыётаў Беларусі

хлебам-соллю сустракалі на мяжы з Лепельшчынай, да яе далучыліся аўтакалона чашнічан. Затым усе разам накіраваліся да мемарыяла “Вішанкі”. Тут прайшоў урачысты мітынг, былі ўскладзены кветкі ў памяць ахвяр спаленай вёскі. Чашнічане перадалі мяшэчак з зернем новага ўраджаю ад свайго раёна кіраўнікам грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Сяргею Рачкоўскаму і Ганне Харуце. Напомнім, што кожны раён рэспублікі перадае зерне, з якога напярэдадні 17 верасня будзе спечаны агульны каравай як сімвал адзінства беларусаў. Сімвалічным з’яўляецца і тое, што зерне чашніцкай зямлі прымалася з рук лаурэата абласной прэмі “ Чалавек года Віцебшчыны -2020” трактарыста – машыніста сяльгаспрадпрыемства “Проземле –агра” Алега Шарлая.

Старшыня Чашніцкага райвыканкама Леанід Плешко прыняў падарунак, прызначаны нашаму раёну, ад удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабега – памятны знак “Сімвал адзінства”.

Далей патрыёты Беларусі накіраваліся ў Сененскі раён.

Такім чынам, рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства” распачаў шэраг мерапрыемстваў у нашым раёне, якія прымеркаваны да знамянальнай даты 17 верасня.

11 верасня прызначаны як Дзень творчасці. У 12.00 у Чашніцкім раённым цэнтры культуры пачнецца штогадовы адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “ Запальваем зоркі”.

12 верасня - Дзень паэзіі. На працягу ўсяго дня будзе праходзіць мерапрыемства з незвычайнай назвай - вершачэлендж “Адзінства слова”, якое наладжвае установа культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Зазначым, што слова “чэлендж” у перакладзе з англійскай мовы абазначае “выклік”.

13 верасня абазначаны як Дзень краязнаўства, таму менавіта ў гістарычным музеі адбудзецца гарадскі краязнаўчы турнір “Мая Радзіма – Беларусь”. Пачатак мерапрыемства а 15 гадзіне дня.

14 верасня - Дзень спорту. У 10.00 будзе дадзены старт велапрабегу па Чашніцкім раёне пад дэвізам «Адзінствам мы моцныя» . Удзельнікі праедуць па знакавым месцам раёна.

15 верасня запланаваны як Дзень моладзі. У Чашніцкім раённым цэнтры культуры адбудзецца дыялогавая пляцоўка з працоўнай моладдзю пад назвай “Адзінства моладзі – сіла Беларусі”. Мяркуецца , што ў мерапыемстве прыме ўдзел першы сакратар абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Уладзімір Бабічаў.

16 верасня ва ўстановах адукацыі, арганізацыях і на прадпрыемствах раёна пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, работнікамі розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, ветэранамі працы ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання “Год народнага адзінства – год добрых спраў” .

Аб тым, якія мерапрыемствы запланаваны на 17 верасня, паведамім у наступным выпуску радыёперадачы .

Категория: ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА | Просмотров: 9 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0