ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:14
17 верасня святкуем Дзень народнага адзинства!

2021-ы год у Беларусі праходзіць пад знакам народнага адзінства. У нашай краіне на працягу стагоддзяў поплеч жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і бясцэнным дарам продкаў, што неабходна чаго б гэта ні каштавала захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў. Таму невыпадкова ў Беларусі зацверджана нове дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Адпаведны Указ № 206 падпісаны Прэзідэнтам РБ 7 чэрвеня 2021 г.

Адзначацца свята будзе 17 верасня. Выбар даты невыпадковы.

Менавіта 17 верасня 1939 года пачалося аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Амаль 20 год па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору Заходняя Беларусь належала Польшчы.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгтчнага курсу на развіццё моцнай і суверэннай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржавы.

Категория: ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА | Просмотров: 31 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0