ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:14
Падрабязнасці “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”

9 жніўня ў Палацы Незалежнасці адбылася “Вялікая размова з Прэзідэнтам”- сустрэча Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнаай і медыйнай супольнасці.

Даводзім да ведама інфармацыю прэс - службы Прэзідента Республікі Беларусь.

Размова доўжылася каля 8 гадзін. Прамую трансляцыю мерапрыемства вялі каля 20 медыярэсурсаў Беларусі, Расіі, Украіны, у тым ліку і на англійскай мове.

Удзельнічалі ў размове каля 300 чалавек. Традыцыйна пытанні, якія прагучалі падчас сустрэчы, тычыліся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі. Пры гэтым размова ішла не толькі пра палітыку, але і пра развіццё сістэмы адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароў’я, эканамічныя працэсы. Многа пытанняў было аб падзеях 2020 г. пасля прэзідэнтскіх выбараў. Гэтыя моманты кіраўнік дзяржавы тлумачыў асабліва дэталёва. Асобнай тэмай абмяркоўваліся адносіны з Захадам, супрацьдзеянне санкцыям і сітуацыя на дзяржаўнай мяжы з ЕС.

Гасцей з-за мяжы цікавілі пытанні ўзаемадзеня Беларусі з іх краінамі, у прыватнасці з Расіяй, Украінай, Літвой, Польшай.

Удзельнікі “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” не абмежаваліся толькі пытаннямі, але выступалі з ініцыятывамі, выказвалі свае думкі і пазіцыю, дыскутыравалі.

Адна з тэм, якую закрануў Прэзідэнт на гэтай сустрэчы - прычына , па якой у Беларусі з’явілася новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Аб гэтым падрабязней - у рубрыцы “Год народнага адзінства”.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 28 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0