ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 12

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:59
17 жніўня наш раён наведалі госці, якія прыехалі, як кажуць, не з пустымі рукамі, а з падарункамі
Да нас завіталі старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка, старшыня Віцебскай абласной  арганізацыі  Беларускага прафсаюза  работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ярома, старшыня Віцебскай абласной  арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава.
Госці сустрэліся з мнагадзетнай сям’ёй Віталія і Кацярыны Варахопка з г.Чашнікі . У межах акцыі “Прафсаюзы – дзецям” сям’я прыняла віншаванні і падарункі для дзяцей з рук прафсаюзных лідараў. А словы падзякі за няпростую бацькоўскую працу з’явілісяі для Віталія і Кацярыны самым найлепшым прызам. Гэта сустрэча  была арганізавана кіраўніцтвам Чашніцкага райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна, Чашніцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Далей Сяргей  Патапенка, Алена Няфёдава і Таццяна Ярома  завіталі на свята  “Дажынкі -2021г ”, якія прайшлі ў сяльгаспрадпрыемстве “Дварэц працы-Агра”. Мерапрыемства праходзіла ля мемарыяла “Вішанкі”, таму госці і кіраўніцтва раёна ў першую чаргу ўсклалі кветкі да помніка ахвярам трагедыі часоў ВАВ. А потым работнікі культуры правялі абрад дажынкі, у ходзе якога адбывалася самае галоўнае – ушанаванне герояў працы, лепшых хлебаробаў гэтага года.
Са словамі віншавання да працаўнікоў сельскай гаспадаркі звярнуўся  старшыня райвыканкама Леанід Плешко і аб’явіў падзяку  сямейным экіпажам камбайнёраў Віктару Папко і Андрэю Папко, Віталію Сяржанаву і Аляксандру Сяржанаву.
Падзяку ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Г. Авіжа. атрымаў трактарыст - машыніст Васіль Ляхаў за добрасумленную працу і добрыя паказчыкі  сярод маладзёжных экіпажаў  па намалоту збожжа , а таксама героя чакалі падарункі ад раённых грамадскіх арганізацый  “БРСМ” , “Белая Русь”
 Падзяка старшыні Чашніцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Марыны Шостак адрасавалася вадзіцелю Цімафею Балаболаву.
Падзяку і каштоўны падарунак калектыву сяльгаспрадпрыемства “Дварэц працы-Агра” ад райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу  прыняў кіраўнік гаспадаркі Сямён Кузьмін.
Наборы канцылярскіх тавараў для сваіх дзяцей - школьнікаў атрымалі бацькі-хлебаробы ад Чашніцкай раённай арганізацыі “Белая Русь” .
І канешне, прывітальныя словы прагучалі ў гонар хлебаробаў ад гасцей Чашніччыны.
 Сертыфікат ад Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў уручыў Сяргей Патапенка механізатару Віктару Папко.
Сертыфікат ад Віцебскай абласной  арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў учучыла Алена Няфёдава  трактарысту- машыністу Андрэю Папко.
Падзяку старшыні Віцебскай абласной  арганізацыі  Беларускага прафсаюза  работнікаў аграпрамысловага комплексу адрасавала Таццяна Ярома  механізатарам Віталію і Аляксандру Сяржанавым, Васілію Ляхаву.
І яшчэ адну ўзнагароду прывязла Таццяна Анатолеўеўна - падзяку старшыні Віцебскай абласной  арганізацыі  Беларускага прафсаюза  работнікаў аграпрамысловага комплексу трактарысту-машыністу Сяргею Яршову, які стаў пераможцам абласных спаборніцтваў у перыяд вясенне-палявых работ.
Увага да чалавека працы – напэўна, самае галоўнае у дзейнасці прафсаюзаў. Гэта і прадэманстравалі госці, якія ацанілі вартасць хлебаробскіх дасягненняў нашых землякоў з сяльгаспрадпрыемства “Дварэц працы-Агра”.
С.Патапенка, А.Няфёдава, Т. Ярома пабывалі яшчэ ў гэты дзень на экскурсіі па райцэнтры. Пазнаёміліся з такімі знакавымі месцамі, як гісторыка- геаграфічная пляцоўка, гістарычны музей, музейны экспанат самалёт СУ-24 М. Сустрэліся з родзічам нашага знакамітага земляка Мікалая Дземянцея, Васілём Дземянцеем , і разам усклалі кветкі да бюста слаўнага сына чашніцкай зямлі.
Добрыя такія мерапрыемствы, калі да нас прыязджаюць людзі з вобласці і нават сталіцы з мэтай сказаць “дзякуй”  за тое, што чашнічане выхоўваюць добрых дзяцей, вырошчваюць хлеб, помняць сваю гісторыю і працуюць для будучыні нашай краіны.
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 39 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0