ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:26
28 мая стартаваў фестываль Васіля Цяпінскага
          28 мая стартаваў фестываль Васіля Цяпінскага, які, несумненна, стане своеасаблівым культурным брэндам Чашніччыны.
 У пятніцу гасцей прымала ўстанова адукацыі “Цяпінская дзіцячы сад- сярэдняя школа Чашніцкага раёна”. Менавіта гэта ўстанова ажыццяўляе сваю дзейнасць на радзіме славутага земляка, таму педагогі і навучэнцы палічылі  за гонар узяць на сябе адказнасць па арганізацыі першага дня фестывалю пры падтрымцы Празямлянскага сельскага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Мікалаем Ярохам.
У школу прыбылі госці : кіраўніцтва Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, ветэраны працы, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Чашніччыны, школьнікі, мясцовыя жыхары. Хлебам- соллю ды цяпінскімі прысмакамі сустракалі гасцей арганізатары мерапрыемства. Як у той прымаўцы, дзе гаворыцца аб тым , што госця перш патрэбна напаіць- накарміць, а затым ужо і размовы весці.
Удзельнікі мерапрыемства агледзелі выставы, якія былі падрыхтаваны  у гэты дзень цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай, раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці. Не магла не здзівіць прысутных выстава народных умельцаў Празямлянскага сельвыканкама “Цяпінскі россып”.
Фестываль пачаўся з інфармацыйна- забаўляльнай праграмы, якая прайшла на свежым паветры. Чаго тут толькі ні было: гульні, жарты, смех! Гучала трапнае беларускае слова і ўзнаўляліся факты біяграфіі знакамітага асветніка Васіля Цяпінскага.
 Тут жа прайшоў і аўкцыён, на якім адбыўся продаж Цяпінскага пірага. Як аказалася, арганізатары мерапрыемства зрабілі сюрпрыз для гасцей. Самыя большыя кавалкі пірага змаглі забраць тыя, хто назарабляў большую колькасць цукерак у конкурсах, якія прайшлі крышку раней. Вось такі аукцыён!
Добры настрой быў у школьнікаў. Яшчэ да прыезду гасцей яны паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Таямніцы Цяпінскай зямлі”, а затым у  конкурсе чытальнікаў вершаў. Не абышлася без удзелу вучняў Цяпінскай школы і экскурсія ў школьны музей. Экскурсаводы пазнаёмілі гасцей фестывалю з асноўнымі вехамі жыцця і дзейнасці Васіля Цяпінскага , засяродзіўшы ўвагу на тым, як зберагаецца памяць пра славутага земляка менавіта на цяпінскай зямлі.
Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці  як заўсёды парадаваў музычна - тэатралізаванай праграмай. Прыгожа і гугучала мова з вуснаў выпускніцы 11 класа сярэдняй школы №1 г.Чашнікі Аліны Хрыпач
Сярод ганаровых гасцей фестывалю прысутнічаў ураджэнец цяпінскай зямлі , педагог, навуковец, які прысвяціў сваё жыццё выкладанню матэматычных навук у навучальных установах г. Оршы Уладзімір Унуковіч.
Канцэртная праграма прадоўжылася выступленнем сям’і Ермаковіч з Гомеля.   
Сонечнае цёплае надвор’ спрыяла ў гэты дзень добраму настрою. А  фестывальныя мерапрыемствы, якія прайшлі на радзіме  Васіля Цяпінскага, пакінулі толькі прыемныя ўражанні
Категория: КУЛЬТУРА | Просмотров: 16 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0