ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:46
4 чэрвеня ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна пачалася корманарыхтоўчая кампанія

Пра гэта ў мінулы панядзелак паведаміў старшыня райвыканкама Л. У. Пляшко пад час чарговай штотыднёвай нарады. Леанід Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на ролі адказных ад райвыканкама за сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, падкрэсліў асобныя моманты, якія патрабуюць умяшання ў першую чаргу: стан сіласных траншэй, пад’ездаў да іх, своечасовасць трамбоўкі, папластовае ўнясенне канцэнтратаў і іншыя. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што корманарыхтоўку трэба правесці з выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў, у аптымальны срок.

   Нагадаем, што сёлета неабходна нарыхтаваць не менш за 38 центнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву, у тым ліку на стойлавае ўтрыманне ската – не менш за 27 центнераў кармавых адзінак травяных кармоў, з іх не менш за 90 адсоткаў першым класам.

   Акрамя гэтага, было абмеркавана пытанне пра арганізацыю работы па пагашэнні запазычанасці па арэнднай плаце, з інфармацыяй па якому выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Я. Сурын.

   Начальнік раённага аддзела унутраных спраў Д. А. Барадаўка, расказваючы пра стан грамадскай бяспекі ў раёне, адзначыў, што ў вобласці расце колькасць траўміравання і гібелі людзей на пешеходных пераходах. Кантроль за правіламі праезду пешаходных пераходаў узмоцнены і ў нашым раёне. Пры гэтым супрацоўнікі ДАІ прымяняюць сродкі відэафіксацыі. Па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема крадзяжоў веліспедаў.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 74 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0