ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 18

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:54
5 лютага ў Чашніцкім гарадскім доме культуры пройдзе раенны конкурс патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”

Прысвечаны ен Году малой радзімы і 120-годдзю з дня нараджэння Ісаака Дунаеўскага. Да удзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюць маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 31 года.

   Па ўмовах конкурса, удзельнікі павінны прадставіць журы два нумары: выканаць песню з рэпертуара Ісаака Дунаеўскага і папулярны твор беларускіх кампазітараў. Важная ўмова: пець можна толькі ўжывую. Лепшых выканаўцаў узнагародзяць у некалькіх намінацыях. Так, журы вызначыць пераможцаў сярод салістаў-вакалістаў, адзначыць лепшы сцэнічны вобраз, самага артыстычнага канкурсанта. Узнагароды выканаўцы атрымаюць у намінацыях “Супер-шлягер” і “Адкрыцце конкурса”.

   Для таго, каб стаць адным з удзельнікаў конкурса, неабходна да 3 студзеня накіраваць заяўку ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па адрасу: вул. Савецкая, 71, каб. 9. факс: 4 16 72. Заяўкі прымаюцца і па электроннай пошце chaideolog@vitebsk.by; або па факсу: (02133) 4 16 72
Категория: АФИША | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0