ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 8

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:19
Будзем сеяць, будзем жыць: актуальныя вясновыя пытанні разглядаліся на  нарадзе
 У мінулы панядзелак на чарговай нарадзе ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко ўздымалі актуальную тэму – вясновыя палявыя работы. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Мільчанін, структура пасяўных плошчаў сфармавалася пад патрэбнасць раёна ў раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі.

   Са склаўшыміся ўмовамі надвор’я і замаразкамі ў начны час, асноўныя сілы гаспадарак неабходна накіраваць на ранняе ўзворванне зямель, адзначыў Леанід Пляшко. Таксама старшыня райвыканкама папрасіў звярнуць увагу на вытворчасць малака і яго рэалізацыю. Выступілі на планёрцы і адказныя члены выканкама, замацаваныя за гаспадаркамі. Далажылі у якім стане тэхніка, ці хапае рабочых рук, насення і угнаенняў.
   Падсумоўваючы, Леанид Пляшко акцэнтаваў увагу, што дысцыпліна, парадак і здаровы сэнс у дзеяннях павінны быць у сельгаспрадпрыемствах раёна. Тады і праца прынясе свой плён.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0