ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:48
Чалавек года Віцебшчыны
Сёння ў канцэртным зале “Віцебск” абласнога цэнтра адбудзецца ўшанаванне лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2018”. Узнагароды атрымаюць 50 чалавек у пяці намінацыях. Прыемна канстатаваць, што ў ліку тых, хто паднімецца сёння на сцэну, будзе і прадстаўнік Чашніччыны. Чалавекам года Віцебшчыны ў намінацыі “Прамысловасць, гандаль, паслугі, фінанасавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес” стаў дырэктар уласнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Прамкамплектцэнтр” Георгій Васільевіч Савіцкі. “Прамкамплектцэнтр” з'яўляецца першым і адзіным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадпрыемствам, якое вырабляе абсталяванне для правядзення масавых культурна-відовішчных і спартыўных мерапрыемстваў (мабільныя сцэнічныя комплексы і канструкцыі з алюмініевых ферм). Яго прадукцыя карыстаецца попытам у Беларусі і Рассіі. Высокую ацэнку рабоце прадпрыемства даў губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў падчас візіту ў Чашніцкі раён. У прыватнасці, старшыня аблвыканкама адзначыў, што прадукцыя, якую выпускае “Прамкамплектцэнтр”, складае сур’ёзную канкурэцыю аналагічным пастаўкам з-за мяжы. Трэбы падкрэсліць і тое, што адкрыццё прадпрыемства на базе былога лазнёва-пральнага камбіната у вёсцы Лукомль – эфектыўны інвестыцыйны праект.
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 19 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0