ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:30
Чашніччына рыхтуецца да фестывалю Васіля Цяпінскага
Чашніччына рыхтуецца да фестывалю Васіля Цяпінскага. Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу двух дзён.
 28 мая гасцей чакае ўстанова адукацыі “Цяпінская дзіцячы сад- сярэдняя школа Чашніцкага раёна”. Менавіта гэта ўстанова ажыццяўляе сваю дзейнасць на радзіме славутага земляка, таму педагогі і навучэнцы палічылі  за гонар узяць на сябе адказнасць па арганізацыі першага дня фестывалю.
У школу прыбудуць госці : кіраўніцтва Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, ветэраны працы, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Чашніччыны, школьнікі, мясцовыя жыхары.

Асноўныя мерапрыемствы пачнуцца ў 12.30 з квэст-гульні для дзяцей “Таямніцы Цяпінскай зямлі”. Затым у 13.30 адбудзецца конкурс чытальнікаў, у якім прымуць удзел школьнікі.
У 14.30 пачнецца экскурсія ў  школьны музей.  Экскурсаводы раскажуць удзельнікам фестывалю пра жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага і пра тое, як зберагаецца памяць пра славутага земляка менавіта на цяпінскай зямлі.
Затым усе прысутныя змогуць азнаёміцца з выставай - ярмаркай народных умельцаў “Цяпінскі россып”, далей гасцей чакае выстава - продаж “Цяпінскія прысмакі”. Тут можна будзе не толькі агледзець тавар, але і купіць нешта смачненькае. Кульмінацыяй выставы стане аукцыён “Цяпінскі пірог”. Так, пірог будзе спечаны па незвычайнай, цяпінскай тэхналогіі, абяцае быць вельмі смачным. А жадаючых набыць яго будзе вельмі многа. Паважаныя госці! Бярыце з сабой болей грошыкаў!
У 15.00 пачнецца канцэрт, арганізаваны Чашніцкім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці .
Дзень другі фестывалю Васіля Цяпінскага пройдзе ў райцэнтры. Свята пачнецца ў 11.00 з шэсця – прадстаўлення   “Гісторыя майго краю”, удзельнікі  якога проўдуць ад будынку райвыканкама да плошчы Свабоды. Напомнім, што ўдзельнікі шэсця надзенуць футболкі і бейсболкі з субліміраванай выявай Васіля Цяпінскага.
На плошчы ў 11.20 адбузецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю на галоўнай  сцэнічнай пляцоўцы.
У праграме адкрыцця –падвядзенне вынікаў конкурсаў, якія праходзілі напярэдадні фестывалю: гэта конкурс галаўных убораў “Уся справа ў капелюшы”, адкрыты раённы конкурс самадзейных чытальнікаў і паэтаў “100 радкоў любові да малой Радзімы”, конкурс па стварэнні герба рода Васіля Цяпінскага. Пераможцаў чакаюць падарункі і ганаровыя граматы,  гледачоў -незабыўныя ўражанні!
Далей мерапрыемства плаўна перацячэ ў фальклорную дыскатэку.
З 11.00 ужо пачнуць працу тэматычныя і забаўляльныя плацоўкі ўстаноў культуры, адукацыі і цэнтра дзяцей і моладзі. Будзе арганізаваны пленэр мастакоў Чашніччыны,  прэзентацыя –продаж вырабаў народнага клуба аматараў беларускай нацыяльнай кухні “Смак”.
Свае тэматычныя пляцоўкі таксама рыхтуюць наступныя арганізацыі: “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, Белдзяржстрах, райнны аддзел па надзвычайным сітуацыям, папяровая фабрыка, “Чысты выток” і іншыя.
 Не апынуцца ў баку і сельскія выканаўчыя камітэты. На спецыяльна аформленых падворках яны пакажуць індывідуальны каларыт культуры і быту сваёй мясцовасці.
Бяспека дарожнага руху і грамадскага правапарадку як заўсёды будзе арганізавана Чашніцкім раённым аддзелам унутраных спраў, пажарная бяспека – Чашніцкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.
Паважаныя жыхары і госці Чашніччыны! Не прапусціце! Мерапрыемствы фестывалю абяцаюць быць цікавымі і пакінуць у душы кожнага ўдзельніка і госця толькі станоўчыя эмоцыі. Чакаем Вас!
 
Категория: КУЛЬТУРА | Просмотров: 9 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0