ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 17

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


01:37
Да 50-годдзя Лукомльскай ДРЭС

А вось у некаторых жыхароў Навалукомля напярэдадні новага года збылася мара пра ўласнае жылле. Да 50-годдзя Лукомльскай ДРЭС, якое святкавалі 27 снежня, пасля рэканструкцыі адкрылі жылы арэндны дом для работнікаў электрастанцыі. Раней будынак быў інтэрнатам, пасля мадэрнізацыі ен стаў  домам з энергаэфектыўнасцю высокага класа А, у якім уладкавалі 85 кватэр.

   Ну а кажучы ўласна пра свята, то падзяліць яго з работнікамі прадпрыемства прыехалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Павел Дрозд, генеральны дырэктар РУП «Віцебскэнерга» Міхаіл Лузін, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама энергетыкі з розных рэгіёнаў краіны.

   Падчас выступленняў і віншаванняў са значнай датай не раз было адзначана, што Лукомльская ДРЭС была і застаецца вядучым прадпрыемствам, якое з'яўляецца прыкладам стабільнай і суладнай працы ўсяго калектыву, дзякуючы якому развіваецца інфраструктура горада і раёна ў цэлым.

   А ў якасці падарункаў юбіляру ад Міністэрства энергетыкі, "Белэнерга" і "Віцебскэнерга" былі ўручаны новыя аўтамабілі і аўтобус.

   Лукомльская ДРЭС - самая магутная электрастанцыя ў паўночна-заходнім рэгіёне СНД. Дзякуючы рэканструкцыі, якая паэтапна ішла на прадпрыемстве з 2001 года, станцыя з'яўляецца самай эканамічнай ў дадзеным тыпе абсталявання на постсавецкай прасторы. Адным з эфектыўных шляхоў вырашэння праблемы мінімізацыі паліўных выдаткаў на ЛДРЭС стала парагазавая ўстаноўка магутнасцю 427 МВт, якую ўвялі ў эксплуатацыю 29 мая 2014 года.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0