ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 24

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


01:13
Дэлегацыя Чашніцкага раёна ўдзельнічала ў рэгіянальным форуме “Беларусь адзіная”

На мінулым тыдні мы расказвалі пра тое, што дэлегацыя Чашніцкага раёна ўдзельнічала ў рэгіянальным форуме “Беларусь адзіная”, які прайшоў у г. Новаполацку. Мерапрыемства пакінула добрыя ўражанні, якімі захацелі падзяліцца некаторыя яго ўдзельнікі.

Старшня Іванскага сельскага выканаўчага камітэта Людміла Марозава пацвердзіла, што рэгіянальны форум быў значнай падзеяй у яе жыцці. “Цікава было пачуць разважанні вядомых экспертаў краіны. Многія пытанні, якія тычыліся эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага жыцця Беларусі, былі пададзены вельмі проста і даступна.

Мерапрыемства дало разуменне таго, у якім накірунку рухаецца краіна на дадзеным адрэзку часу .

Зацікавілі разважанні на тэму канстытуцыйнага будаўніцтва, інтэграцыйных працэсаў, развіцця палітычнай сістэмы і ролі палітычный партый, пытанні самакіравання на месцах і як гэта будзе праходзіць праз Канстытуцыю.

Форум паказаў, што меркаванні прадстаўнікоў рэгіёнаў на самой справе вызначаюць, якой будзе наша краіна”.

Першага сакратара Чашніцкага раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Алесю Долгую, канешне, закранула пытанне маладзёжнай палітыкі. “Так, моладзь павінна прымаць актыўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай. Справядліва было закранута пытанне аб тым, што ў прошлым годзе некаторая частка моладзі паддалася ўздзеянню дэструктыўных тэлеграм- каналаў. У наш час нельга недаацэньваць ролі сацсетак.

Але не зусім я згодная з той думкай, што моладзь не жадае працаваць. Не буду адказваць за працоўную моладзь, але вось навучэнцы школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, наадварот, маюць вялікае жаданне зарабляць грошы, але многія не маюць такой магчымасці. Існуюць

праблемы пры працаўладкаванні маладых людзей. І іх трэба вырашаць на рэспубліканскім узроўні. Таму асабіста я хацела б, каб адбыўся падобны форум канкрэтна па пытаннях маладзёжнай палітыкі ў краіне.

А наогул тое, што прадстаўнікоў “БРСМ” запрасілі на мерапрыемства такога значнага фармату, вельмі абнадзейвае. Праблем мы маем многа, але нас чуюць і на нас ускладаюцца значныя задачы”.

Старшыня Чашніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Каваленка адзначыла: “Форум, без перабольшвання, аказаўся той удалай формай дылогу, якая дала магчымасць людзям выказаць свае думкі і перажыванні. Вельмі прыемна было, як кажуць, ужывую наладзіць зносіны з вядомымі медыйнымі асобамі, якіх мы бачым звычайна толькі па тэлебачанні. А самае галоўнае, - адчуць, што мая асабістая пазіцыя як грамадзяніна поўнасцю супадае з той пазіцыяй, якую выказвалі на гэтым мерапрыемстве вядомыя спікеры са сталіцы. І гэта думка акрыляе. Тыя, хто сабраўся ў гэтай зале, - адзінае цэлае ў сваіх памкненнях. А значыць, у нас усё атрымаецца”.

Категория: ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА | Просмотров: 7 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0