ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 22

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:24
Дзень другі фестывалю В.Цяпінскага праходзіў у райцэнтры 29 мая
Дзень другі фестывалю В.Цяпінскага праходзіў у райцэнтры 29 мая. Свята пачалося з урачыстага шэсця па вуліцы Савецкай. У калоне ішлі прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, кіраўніцтва райвыканкама, школьнікі. Касцюміраванае шэсце дэманстравала непарыўную сувязь сучаснасці з той эпохай, калі жыў і працаваў асветнік і гуманіст Васіль Цяпінскі. Таму чашнічане былі апрануты не толькі ў касцюмы сярэднявечча, але і ў сучасныя  футболкі і бейсболкі з сублімацыйным адбіткам выявы В.Цяпінскага. І гэта было знакам асаблівай павагі да нашага слаўнага земляка.
Мерапрыемствы прадоўжыліся  на сцэнічнай пляцоўцы ля Гарадскога дома культуры. Урачыстае адкрыццё фестывалю пачалося з выступлення аркерстра народных інструментаў Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў.  Затым са словамі прывітання да чашнічан звярнуўся старшыня Чашіцкага раённага выканаўчага камітэта Леанід Плешко, які падкрэсліў значнасць такога культурнага мерапыемства, як фестываль у гонар  нашага знакамітага земляка Васіля Цяпінскага.
А далей сцэна стала месцам, дзе адбывалася сапраўдная тэатралізаваная дзея, удзельнікамі якой былі пані Гісторыя, спадарыні Мудрасць, Доля, Бяда. Менавіта яны    прадказалі хлопчыку, які з’явіўся на свет на цяпінскай зямлі, быць слаўным у памяці народа, але і спазнаць нястачы звычайнага чалавечага жыцця.
У ходзе тэатралізацыі адбыўся дэфіле- паказ старажытных касцюмаў. Аказваецца, сапраўднымі моднікамі і модніцамі былі нашы продкі!
Затым усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у народнай гульні “”Ручаёк”. Артысты сышлі са сцэны да гледачоў, і пабег ручаёк, ахопліваючы ўсё больш і больш удзельникаў.
Праграмай свята  было запланавана падвядзенне вынікаў конкурсаў, якія праходзілі напярэдадні фестывалю. Гэтага моманту з асаблівым нецярпеннем чакалі, канешне, удзельнікі. Бо тут, на фестывалі, патрабавалася прадэманстраваць тыя творчыя работы, якія так старанна рыхтаваліся загаддзя.
Першым прайшоў  конкурс - абарона старажытных касцюмаў. Пераможцам аказаліся прадстаўнікі Чашніцкага Дома рамёстваў.
Затым дэфіле модных капелюшоў правялі ўдзельнікі конкурсу “Уся справа ў капелюшы” . Пераможцамі ў намінацыі “Самы вясёлы капялюш” аказаліся працаўнікі ўстновы яслі –сад №1  г.Чашнікі.  У намінацыі “ Самы кветкавы капялюш”- перамаглі прадстаўнікі яслей- сада № 6 г.Чашнікі, у намінацыі “Самы незвычайны капялюш” лідарскі п’едэстал падзялілі Чашніцкая ПМК- №71 і Цэнтральная бібліятэка. Пераможцам у намінацыі “Самы казачны капялюш” стала сярэдняя школа №1 г. Новалукомля.
Увазе гледачоў былі прадэманстраваны творчыя рабочы ўдзельнікаў конкурсу “Герб Васіля Цяпінскага”. Перамагла ў конкурсе Кушнярова Юлія, навучэнка базавай школы г.Чашнікі.
Адкрыты раённы конкурс самадзейных чытальнікаў і паэтаў “100 радкоў любові да малой Радзімы” таксама выявіў самых адораных прадстаўнікоў. Ва ўзроставай групе дзяцей і падлеткаў 3 месца заняла Дар’я Донюш, выхаванка раённага цэнтра дзяцей і моладзі; 2 месца заняла Юлія Кохан з базавай школы г.Чашнікі, а першае месца – у адзінаццікласніцы сярэдняй школы №1 г.Чашнікі Аліны Хрыпач. Сярод дарослых пераможцам аказалася Жанна Геннадзьеўна Біруліна –Папкова, выхавацель дзіцяга садка № 3, са сваімі маленькімі памочнікамі Міхаілам Папко і Аляксандрай Загрузінай.
І гэта яшчэ не ўсё! Даспадобы ўсім гасцям фестывалю прыйшоўся конкурс “Клёцка-чашнічанка, люба кожнаму змалку”, які прайшоў сярод устаноў культуры Чашніцкага раёна.
У намінацыі “Самая крэатыўная клёцка” перамаглі працаўнкі Кашчынскага культурна – спартыўнага цэнтра. Лукомльскі сельскі дом культуры атрымаў перамогу ў намінацыі”Самая смачная клёцка”.Першы прыз за лепшую прыпеўку пра клёцку атрымаў Кругліцкі сельскі дом культуры.
Самае лепшае прадстаўленне пра клёцку атрымалася ў работнікаў Альшанаскага СДК. Прыз за самую багатую клёцку паехаў ў Чарэйскі Дом культуры.
Скончылася свята ў гэты дзень фальклорнай дыскатэкай.
 А да позняй ночы  таксама прадоўжылі работу тэматычныя і забаўляльныя плацоўкі ўстаноў культуры, адукацыі, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, гандлёвыя рады і атракцыёны.
На спецыяльна аформленых падворках  прадэманстравалі асаблівасці культуры  і быту сваёй мясцовасці сельскія выканаўчыя камітэты.
 Былі арганізаваны выставы- продажы, майстар-класы. Дзясяткі людзей пазнаёміліся з цікавымі арт-аб’ектамі, якія размясціліся на гісторыка- геаграфічнай карце райцэнтра –гэта разгорнутая кніга з радкамі з “Прадмовы” В.Цяпінскага да “Евангелля” і дакладная копія друкарскага станка  сярэдзіны ХVI стагоддзя.
Фестываль Васіля Цяпінскага пакінуў незабыўныя ўражанні ў душы тых, хто прыйшоў у гэты дзень на плошчу Свабоды райцэнтра.
Кожны змог знайсці для сябе нешта новае, цікавае, пазнавальнае.
Свята аб’яднала дарослых і дзяцей, людзей розных пакаленняў і жыццёвых поглядаў. Але ўсе ўпэўніліся ў адным: нам ёсць чым ганарыцца  і ёсць з чым ісці наперад. 
Сустэнемся ў наступным годзе на фестывалі Васіля Цяпінскага, бо цяпер ужо немагчыма ў’явіць, як гэта мы абыходзіліся без такога свята?
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 19 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0