ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 12

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:40
ДЗЕННIK МЕРАПРЫЕМСТВАУ
У рубрыцы “Дзень народнага адзінства “ прадаўжаем расказваць аб мерапрыемствах, якія ўжо прайшлі ў Чашніцкім раёне напярэдадні свята 17 верасня, а таксама дапоўнім інфармацыю аб мерапрыемствах Дня народнага адзінства і Дня горада Чашнікі , якая прагучала ў радыёпраграме ад 13 верасня.
 У суботу, 11верасня,  адбыўся штогадовы адкрыты раённы конкурс эстраднай песні “Запальваем зоркі”, у якім удзельнічалі юныя таленты ад 6 да 18 гадоў.
Мерапрыемства праходзіла ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Адбор ішоў у чатырох узроставах групах : 6-8 гадоў, 9-12 гадоў,13-15 гадоў, 16-18 гадоў. Выступленні канкурсантаў ацэньваліся па адным з  наступных крытэрыяў: рэпертуар і яго адпаведнасць узросту ўдзельніка, імідж выканаўцы, увасабленне  сцэнічнага вобразу, вакальныя дадзеныя, пастаноўка нумару. Як бачым, умовы для перамогі прад’яўляліся значныя. Тым не менш, усе ўдзельнікі конкурсу складалі адзін аднаму сур’ёзную канкурэнцыю. Задача журы была цяжкай: як выбраць самых лепшых ? Але прыйшлося, на тое ён і конкурс.
Гран – пры атрымала Мілана Карповіч, выхаванка Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. А першыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Анастасія  Шубянок, Дар’я Дзямідчык, Валерыя Шаура, Мілана Зябко.
 Віншуем пераможцаў конкурсу “Запальваем зоркі”, а ўсім ўдзельнікам – творчых поспехаў.
          12 верасня   ва ўстановах культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” аматары паэзіі ўдельнічалі ў вершачэленджы “Адзінства слова”. Паколькі мерапрыемства будзе прадаўжацца да 16 верасня, таму аб падрабязнасцях яго правядзення і выніках раскажам у наступным радыёвыпуску.
          13 верасня ў Чашніцкім гістарычным музеі прайшоў гарадскі краязнаўчы турнір “Мая Радзіма –Беларусь”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 7-8 класаў устаноў адукацыі сярэдняя школа № 1,  № 2 г.Чашнікі і “Чашніцкая гімназія”.
          Першым этапам мерапрыемства была віктарына у фармаце  “Свая гульня”, потым адгадванне крыжаванкі і затым КВІЗ. Канешне, у вучняў правяралася веданне гісторыі свайго краю, яго традыцый, культурнай спадчыны і г.д.
           Перамогу атрымалі вучні Чашніцкай гімназіі. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі пачастункамі.
14 верасня ад Алеі герояў Савецкага Саюза стартаваў аднаднеўны велапрабег па маршруце г.Чашнікі- аг.Іванск - в. Мядзведск- партызанскія зямлянкі каля в.Васькаўшчына. Арганізатарамі велапрабегу зяўляецца сектар спорту і турызму Чашнікскага райвыканкама, раённы фізкультурна-спартыўны  клуб “Скіна”, Чашніцкае раённае грамадскае аб’яднанне “БРСМ”.
Мерапрыемства прайшло пад дывізам “Адзінствам мы моцныя”.  У складзе каманды спартсменаў – навучэнцы і педагогі сярэдніх школ № 1 і № 4 г.Чашнікі, працаўнікі дзяржпрадпрыемства “Чашніцкае ПМС” і “Чашнікігаз”, прадстаўнікі Іванскага сельвыканкама. 
Перад пачаткам велапрабегу ўдзельнікаў віталі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Галіна Авіжа і загадчык сектара спорту і турызму Чашніцкага райвыканкама Генадзь Савельеў.
 Мэтай спартсменаў у гэты дзень было не толькі ўмацаванне здароўя, але і добраўпарадкаванне тэрыторыі партызанскіх зямлянак ля в. Васькаўшчына.
         Паважаныя радыёслухачы!  Звярніце ўвагу, што мерапрыемствы асноўнага святочнага дня 17 верасня пачнуцца з вельмі значнай падзеі для нашага раёна  - Адкрытага Кубка Чашніцкага раёна па футболе сярод юнакоў, які стартуе ў 10.00 на стадыёне “Энергетык” г. Новалукомля.
          У спаборніцтвах прымуць удзел госці -  каманды з Віцебска, Оршы, Ліёзна, Дуброўна, Гарадка, Лепеля, Верхнядзвінска і   іншых раёнаў Віцебскай вобласці.  Нават з-за мяжы прыедуць юныя футбалісты, з г. Ладыжына , а гэта Україна. Ладыжын з’яўляецца горадам –пабрацімам нашага Новалукомля.
           Запрашаем балельшчыкаў і аматараў футболу. Мерапрыемста абяцае быць захапляльным.
             Звярніце увагу, што 18 верасня ў г.Чашнікі і г.Новалукомлі пройдуць святочныя канцэрты “Мы – разам”. Пачатак мерапрыемстваў у 12.00.
                 Будзем разам у гэтыя дні! Адзінства –гэта здорава!
 
Категория: ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА | Просмотров: 14 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0