+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Октябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


07:36
ЭХО СОБЫТИЯ

Ласкавым і пяшчоным самым: у мінулую пятніцу ў Чашніцкім ГДК прайшло свята, прымеркаванае да Дня маці. Жанчын, якія параўнальна нядаўна спазналі шчасце мацярынства і тых, хто ўжо радуецца ўнукам сабраў разам зал дома культуры, каб парадаваць цудоўнай святочнай пргармай, а таксама яшчэ раз нагадаць усім, які гэта цяжкі і высакародны труд – быць маці.

   У нашай стране распрацаваны меры па падтрымцы мацярынства і дзяцінства, існуе шэраг узнагарод для тых, хто з’яўляецца прыкладам самаахвярнай любві да дзяцей, у каго яе, любові, хапае не толькі на сваіх родных дзетак. Так, у раёне жывуць 17 жанчын, узнагароджаных прэміяй імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, 29  - ордэнам Маці. Пра гэта нагадў і старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Д. Косаў, які павіншаваў усіх, хто сабраўся ў гэты дзень у зале.

   Яркім і цікавым дзействам стаў святочны канцэрт. Работнікі культуры сабралі на адной сцэне маленькія і дарослыя таленты, каб яшчэ раз сказаць усім маці “дзякуй” , выказаць ім сваю любоў і бясконцую ўдзячнасць. І нагадаць, што няма нікога бліжэй і радней, чым любая маці.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 21 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar