ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:49
ЭХО СОБЫТИЯ

Успаміны пра вайну, удзячнасць ветэранам і парад калясак: у раёне адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы пачаліся ў Навалукомлі шэсцем, мітынгам і ўскладаннем вянкоў і кветак у Старых Лаўках і да помніка Фёдару Азміцелю.

   Шэсце ў рамках рэспублікнскай акцыі “Беларусь памятае”, было арганізавана і ў райцэнтры. Калона прайшла ад плошчы каля райвыканкама да помніка воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся мітынг, прысвечаны значнай даце. Доўгі і цяжкі шлях да вызвалення дарогамі вайны прайшлі нашы дзеды і прадзеды. І ніколі мы, іх нашчадкі, не забудзем пра тое, колькі каштавала нашаму народу Перамога, адзначыў старшыня райвыканкама Леанід Пляшко.

    Чатырнаццацігадовым трапіў у партызанскі атрад Уладзімір Андрэеў з Красналук. І, хоць яму ўжо за дзевяноста, час, калі плячо ў плячо з байцамі-партызанамі ваяваў у беларускіх лясах, памятае добра. Бо забыць такое немагчыма і праз 75 год.

   Традыцыйным падчас мітынгу стаў парад калясак, арганізатарам якога выступае праваслаўная царква разам з аддзелам па адукацыі. Словы ўдзячнасці ветэранам за шчасце расціць дзяцей у мірнай краіне ад удзельнікаў парада гучалі асабліва пранікнёна.

   Ну а асноўнай пляцоўкай свята стала плошча кая райвыканкама. Менавіта тут працавалі тэматычныя, іміджавыя пляцоўкі, выставы тэхнікі і дасягненняў прадпрыемстваў раёна. Сюды паклікаў гледачоў і святочны канцэрт. У выставачнай зале гістарычнага музея выставу пра багатую спадчыну свайго краю падрыхтаваў Крансалуцкі сельвыканкам.

   Завяршылася свята агульнарэспубліканскай акцыяй “Спяём гімн разам” і феерверкам.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 11 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1