+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАТЕГОРИИ РАЗДЕЛА

КАЛЕНДАРЬ

«  Декабрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Всего ответов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » 2017 » Декабрь » 20 » ГАИ ИНФОРМИРУЕТ


07:47
ГАИ ИНФОРМИРУЕТ

“Жыццё даражэй за шыны” – прафілактычную акцыю з такой назвай праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 20 па 24 снежня. Супрацоўнікі ДАІ праводзяць масавую работу па растлумачэнню недапушчальнасці выкарыстання летніх шын у зімовы перыяд. Мэтавая аўдыторыя акцыі  - тыя аўтааматары, якія не жадаююць пераабуваць свайго «жалезнага каня» ў зімовыя шыны.

Падчас правядзення акцыі супрацоўнікі падраздзяленняў Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што з 1 снежня па 1 сакавіка аўтаўладальнікі абавязкова павінны выкарыстоўваць зімовыя шыны на механічных транспартных сродках з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон, грузапасажырскіх і легкавых аўто масай больш за 3,5 тоны і аўтобусах з масай да пяці тон.

Асоб, якія ігнаруюць дадзеныя патрабаванні, супрацоўнікі ДАІ будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 10 рублёў 50 капеек (0,5 базавай велічыні).

Варта таксама звярнуць увагу на тое, што інспектары ДАІ, афармляючы дарожна-транспартнае здарэнне і вызначаючы памер альбо від адміністрацыйнага спагнання ў адносінах да грамадзяніна, вінаватага ў дарожна-транспартным здарэнні, прымаюць пад увагу факт наяўнасці альбо адсутнасці зімовых шын на транспартным сродку.

Нагадаем таксама, што найбольш аптымальна выкарыстанне ў халодную пару года менавіта зімовых шын, паколькі так званыя «ўсесязонныя шыны» забяспечваюць больш нізкі ўзровень бяспекі на дарозе ў асенне-зімовы перыяд. Але, у любым выпадку, не варта таксама забываць пра неабходнасць выканання дыстанцыі і хуткаснага рэжыму. Толькі выкананне ўсіх гэтых правілаў сумесна з наяўнасцю зімовых шын зробіць ваш удзел у дарожным руху найбольш бяспечным.

Категория: Горячие новости | Просмотров: 52 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0