ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 12

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:31
Год малой радзімы працягваецца!

   Год малой радзімы працягваецца, разам з гэтым працягваюцца і мерапрыемствы па добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Па выніках апытання, праведзенага ў снежні Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, амаль 40 адсоткаў грамадзян у мінулым годзе “змаглі зрабіць нешта карыснае для сваёй малой радзімы (вуліцы, населенага пункта, раёна). Ну а Міністэрства прыроды з красавіка 2018 г. сумесна з зацікаўленымі вядзе глабальную экалагічную кампанію "Уладкаваць малую радзіму" (добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, экалагічных сцежак, пасадка дрэў, кустоў, афармленне кветнікаў, мемарыяльных комплексаў, ўборка несанкцыянаваных звалак і г.д.).

Напрыклад, у 2018 годзе ў Чашніках добраўпарадкаваны сквер у раёне д.18,20 па вуліцы Савецкай за кошт фінансавання індывідуальных прадпрымальнікаў; выканана азеляненне тэрыторый райцэнтра, г. Навалукомль; устаноўлены малыя архітэктурныя формы ў Чашніках па вуліцы Касманаўтаў; па вуліцы Ленінскай добраўпарадкавана дзіцячая пляцоўка; зроблены рамонт кантэйнераў для збору адходаў. У горадзе энергетыкаў створана Алея ветэранаў; пачата будаўніцтва артэзіянскай свідравіны са станцыяй абезжалезвання ў в.Коптевичи (плануецца здача ў эксплуатацыю ў красавіку 2019).

 
Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 16 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0