ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:34
І памяць жывая ў стагоддзях: у раёне прайшло шырокае святкаванне Дня Перамогі

І памяць жывая ў стагоддзях: у раёне прайшло шырокае святкаванне Дня Перамогі. Па традыцыі першым адкрыў чаргу святочных мерапрыемстваў Навалукомль. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы ўсклалі вянкі ікветкі да помніка Фёдару Азміцелю, а ля брацкай магілы ў вёсцы Старыя Лаўкі правялі мітынг “Салют, табе, Вялікая Перамога”. У райцэнтры свята стратавала шэсцем “Беларусь памятае”, удзел у якім узялі кіраўніцтва раёна, моладзь і ветэраны, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Канчатковым пунктам прыпынку калоны стала плошча каля помніка воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся мітынг “Памяць жывая ў стагоддзях”.

   Свята захоўваць памяць пра тых, хто заваяваў для нас Вялікую Перамогу, ганарыцца подзвігам свайго народа – такі запавет пакінулі нам продкі, адзначыў старшыня райвыканкама Леанід Пляшко, звяртаючыся да ўсіх прысутных.

   Трэбы берагчы мір, які для беларускага народа кашатаваў занадта дорага, напомніў удзельнікам мітынгу ваенны камісар Чашніцкага райваенкома Ігар Палубінскі.

   Ну а галоўнай пляцоўкай святочных мерапрыемстваў стала плошча каля райвыканкама. У скверы разгарнулі работу тэматычныя пляцоўкі, выставы, усе жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы ў “Забегу адважных”. На галоўнай сцэне свята прайшла канцэртная праграма “Даўно скончылася вайна”. А завяршыўся дзень дыскатэкай

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 11 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1