ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:27
ИДЕОЛОГИЯ

Мінулы год быў насычаны значнымі падзеямі і мерапрыемствамі: адбыліся выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, быў дадзены старт Году малой радзімы, пачалася падрыхтоўка да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а Віцебская вобласць адзначыла 80-гадовы юбілей. Актыўны ўдзел у вышэйадзначаным прынялі літаральна ўсе, у тым ліку ідэалагічны актыў раёна, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў. Чым яшчэ жыў наш раён у 2018-м годзе, і якія задачы стаяць перад ідэолагамі ў 2019-м – гэта і многае другое абмеркавалі падчас нарады з ідэалагічным актывам Чашніччыны, якая прайшла 5 сакавіка. Удзел у мерапрыемстве прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Мартынаў.

   Сярод асноўных задач, якія на працягу 2018 года вырашалі прадстаўнікі ідэалагічнай сферы, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Марына Пятрашка адзначыла рэалізацыю тых накірункаў, якія акрэсліў кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 24 красавіка мінулага года.

   Акрамя гэтага, падрабязна былі разгледжаны вынікі работы з моладдзю, рэалізацыя задач устаўноў дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, арганізацыя ўзаемадзеяння з арганізацыйнымі структурамі і іншыя пытанні.

   Падводзячы вынікі сказанаму, Ігар Мартынаў даў станоўчую ацэнку рабоце ідэалагічнага актыва раёна.

   Ну а фінальнай кропкай нарады стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурса на лепшы стан ідэалагічнай работы і работы з моладдзю на прадпрыемствах, у арганізацыях Чашніччіны. Падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага райвыканкама атрымалі тыя, хто прымаў актыўны удзел у грамадска-палітычным жыцці раёна, маладзёжных акцыях, мерапрыемствах. Не можам не сказаць, што Падзяку за асвятленне жыцця моладзі ў сродках масавай інфармацыі, на інтэрнет-прасторы атрымала і наш юны журналіст Дар’я Ражко. Падзяка за рэалізацыю праекта “Вялікая малая радзіма” была ўручана і калектыву раённага радыё.

   І яшчэ адна прыемная вестка. Дэпутат Палаты прадстаўнікой Ігар Мартынаў уручыў нашаму калектыву падарунак: відэакамеру. А мы нагадваем, што відэарэпартажы, фільмы і дакументалістыку вы можаце пабачыць на ю-туб канале Чашніцкага раённага радыё. Заставайцеся з намі.

Категория: ГОСОРГАНЫ | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1