ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 20

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:34
ИТОГИ НЕДЕЛИ

У мінулы панядзелак у райвыканкаме намеснік старшыні   Аляксандр Іванавіч Сівашэнка правёў чарговую аператыўную нараду з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Асноўнае пытанне, што было разгледжанае падчас нарады - ход рэалізацыі рэгіянальнай праграмы "Чыстыя палі".  Як падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, сельгаспрадпрыемствы павінны ў поўнай меры ўсведамляць, што гэтая праграма - у першую чаргу для выгоды саміх аграрыяў, а таму не варта чакаць, што шэфы выканаюць усю працу. Бо ў пашырэнні контурности палёў, прыцягванні ў севазварот раней нескарыстаных земляў зацікаўленыя ў першую менавіта сельгасвытворцы.  Падчас нарад былі разгледжаныя і іншыя пытанні, што датычацца жыццезабеспячэння раёна.

у аўторак у раёне прайшлі урачыстыя мерапрыемствы. Прысвечаныя чагровай гадавіне вываду войск з Афганістана.

Пятніца была пазначана паседжаннем райвыканкама, на якім вельмі падрабязна было разгледжанае пытанне выканання на тэрыторыя раёна закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Падрабязнасці слухайце ў сераду.

Сёння завяршаецца рэйд дзяржаўтаінспекцыі пад назвай "Зімняя дарога”. Напрацягу дзесяці дзён – з 9 па 19 лютага дзяржаўтаінспектары правяралі работу дарожна-эксплуатацыйных устаноў і камунальнікаў.разам з прадстаўнікамі аўтатранспартных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і адказнымі асобамі за якасць стану зімовых дарог былі правераныя наяўнасць і  гатоўнасць да выкананння работ спецыялізаванай тэхнікі, запасаў пяску і антыгалалёдных матэрыялаў, якасць расчысткі дарог, вуліц тратуараў ад снегу, папярэджванне утварэння наледзяў і галалёду.  У нашым раёне да тагож працавалі і спецыяльная кнтралюючая група з Віцебску. Аб выніках праведзенага абследвання мы папрасілі расказаць старшага інспектара  аддзялення дарожнай інспекцыі дзяржаўнай аўтаінспекцыі упраўлення унутраных спраў Сяргея Віктаравіча Буланчыка.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 1120 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0