ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:22
На Чашніччыне пряцгваецца правядзенне мерапрыемстваў у рамках Адзінага дня бяспекі

Удзел у іх прымаюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Так, у мінулы чацвер на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап “Школы бяспекі-2019”.

   Ці ведаеце вы, каго даўней называлі пажарнікамі, альбо якую шкалу стварыў Бафорт? Не? Тады спытайцеся ў школьнікаў, якія прыехалі на конкурс не толькі дзеля таго, каб свае веды паказаць, але і яшчэ раз нагадаць: моладзь выбірае бяспечную жыццядзейнасць. І не толькі моладзь, бо ўдзел у мерапрыемствы прымалі хлопцы і дзячаты ў трох узроставых катэгорыях: вучні 1-4, 5-7 і 8-11 класаў. Сам конкурс праходзіў у два этапы. Удзельнікі павінны былі адказаць на пытанні спецыяльных тэстаў, пасля чаго кожны з іх прадаманстраваў журы, педагогам, сябрам і супернікам сваю кропку погляду на праблемы пажараў, складанасць і прывабнасць прафесіі ратаўніка. Другі этап так і называўся: “Я раскажу вам…”.

  

Ну пасля расказвала ўжо журы. І не толькі расказвала, але і ўзнагароджвала пераможцаў. Ім у малодшай узроставай групе стала Алеся Галыга з Вядрэнскай школы, якая заняла першае месца. На другім месцы апынуўся Станіслаў Сафонаў з базавай школы, на трэцім – прадстаўнік Кашчынскай школы Нікіта Волкаў. У сярэдняй узроставай катэгорыі перамогу завявала вучаніца вядрэнскай школы Ксенія Кудраўцава. Другое месца заняў Нікадзім Брыль з сярэдняй школы №2 г. Навалукомль, трэцяе – Кірыл Чачанец з Іванскай школы. І сярод самых старшых школьнікаў вылучыўся Міхаіл Буцер з Чашніцкай гімназіі, якому дасталася пераше месца. Ганаровае другое заняў Максім Хацкевіч з Кашчынскай школы, трэцяе – Яўгеній Касцянка з СШ №1 райцэнтра. Пераможцы ў кожнай узроставай катэгорыі прадставяць наш раён на абластным этапе. Пажадаем ім новых перамог.

                                     ****************

   Ну а пакуль юныя ратаўнікі спаборнічалі за званне лепшага, вучні Чашніцкай гімназіі знаёміліся з правіламі бяспечанага карыстання газам у побыце. У госці да іх завіталі прадстаўнікі вытворчага ўчастка “Чашнікігаз”, якія правялі для гімназістаў свой дзень бяспекі. Навучэнцам не толькі рассказалі, але і паказалі, як правільна карыстацца газавым абсталяваннем, паведамілі пра ўласцівасці і небяспеку ўгарнага газу, прадэманстравалі прафілактычны відэаролік і раздалі памяткі. Асаблівую ціквасць выклікаў у вучняў спецыялізаваны аўтамабіль аварыйнай службы, пра работу якога таксама расказалі школьнікам.

                                          *******************

Категория: ТЕРРИТОРИЯ БЕЗОПАСНОСТИ | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0