+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Сентябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


07:23
Напярэдадні свята

Ужо ў гэтую суботу, 8 верасня, Чашнікі будуць святкаваць свой чарговы дзень нараджэння. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да гэтай падзеі. Што цікавага прапануюць жыхрам і гасцям райцэнтра? Як заўсёды, напярэдадні свята была арганізавана атраслевая спартакіада, удзел у якой узялі працоўныя калектывы агранізацый, прадпрымстваў раёна. Сёння ў Чашніцкім ГДК пройдзе конкурс “Запальваем зоркі”, які выйшаў за межы толькі раённага. У пятніцу, 7 верасня, адбудзецца свята мікрарайона папяровай фабрыкі. Яго пачатак – у 17 гадзін. Непасрэдна 8 верасня святочныя мерапрыемствы пачнуцца акцыяй праваслаўнай царквы “Запалі свячу”, якая стартуе ў 9 гадзін. У 11 гадзін адбудзецца хросны ход па вуліцам райцэнтра. З 10 гадзін будуць працаваць атракцыёны, гандаль. З 11 гадзін пачнуць работу і шматлікія тэматычныя пляцоўкі. У гэты ж час на стадыёне СШ №4 стартуе спартыўная праграма “Ад гарадскіх стадыёнаў да алімпійскіх вяршынь”. У 11.30 на плошчы каля райвыканкама адбудзецца канцэрт народных калектываў мастацкай самадзейнасці “Сузор’е творчых талентаў”. Святочнае шэсце, прысвечанае Дню горада, пачнецца ў 13 гадзін ад Чашніцкага ГДК. А ў 14 гадзін на плошчы калы райвыканкама адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята “Любімы горад – ты мой лёс”. У 15.30 пройдзе конкурс “Скараход” сярод дзяцей ад года да трох, у 15.50 – паказальнае выступленне спартыўнага клуба “КУДО”. У 16 гадзін на плошчы каля райвыканкама пачне сваю работа выстава сабак, а па завулку Базарнаму адбудзецца аўтабатл. У 19 гадзін гасцей свята збярэ канцэрт “табе спяваю, любімы горад”, падрыхтаваны творчымі калектывамі дзіцячай школы мастацтваў. У 21 гадзіну пачнецца святочная дыскатэка.

Категория: АФИША | Просмотров: 24 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar