ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 24

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:52
Напярэдадні свята Дня ведаў грамадскае абъяднанне “БРСМ” аб’явіла старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам”
Напярэдадні свята Дня ведаў грамадскае абъяднанне “БРСМ” аб’явіла старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам”. У рамках акцыі валанцёрскія атрады ГА “БРСМ” арганізуюць збор канцэлярскіх тавараў,  спаратыўных  прыналежнасцяў,  іншых неабходных рэчаў дзецям, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Такая дапамога будзе аказвацца мнагадзетным, няпоўным сем’ям, сем’ям, якія адчуваюць матэрыяльныя цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы.
 Акцыя пачалася з 2 жніўня і будзе доўжыцца да 3 верасня. Усе жадаючыя могуць унесці пасільную дапамогу.
Пункты  збору дапамогі знахрдзяцца па адрасе:  г. Чашнікі вул. Акцябрская,  д.16, райкам ГА “БРСМ”, у  г. Новалукомлі – Лукомльскае шассэ, д. 12,  будынак былога ліцэя.
Такую ж дапамогу малазабяспечаным сем’ям арганізуюць сятрычаства прыхода Храма Прэабражэння Гасподня сумесна з раённым аддзелам па адукацыі Чашніцкага райвыканкама. Дабрачынная акцыя “Сям’я дапамагае сям’і: рыхтуемся да школы” мае мэтай збор школьных прыналежнасцяў, адзення, абутку, грашовых сродкаў. Пунктам, куды грамадзяне могуць прынесці дапамогу, прызначаны Храм Прэабражэння Гасподня па вул. Міра, 2.
 
Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 28 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0