ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 21

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


13:51
официально
  У мінулы панядзелак пад час апаратнага паседжання пры старшыні райвыканкама Уладзіміры Уладзіміравічы Булаі быў разгледжаны шэраг пытанняў, што датычацца жыццязабеспячэння рэгіёна. Даволі гарачы перыяд зараз у аграрыяў. І корманарыхтоўка ў самым разгары, і малако летам не здарма называюць вялікім. Разам з тым запланаваных паказчыкаў па вытворчасці малака нават лепшым гаспадаркам раёна дясягнуць, шчыра кажучы, не зусім удаецца. Як паясняюць самі аграрыі, тут ёсць і аб’ектыўныя прычыны, у праватнасці, спякота. Аднак жа працаваць ў такіх умовах ужо даводзілася, у прыватнасці, у мінулым годзе. Не меней актуальнае пытанне – перадача сістэм водакарыстання на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адмоўную традыцыю не плаціць за ваду, што ўсталявалася на вёсцы, неабходна парушыць. Напрыклад, камунальшчыкі з гэтай задачай спраўляюцца даволі ўдала. Застаецца спадзявацца, што і людзі, з малку працуючыя на зямлі, адмыслова ацэняць ўсё багацце яе недраў, урэшце, пачнуць адносіцца і да водных рэсурсаў як тое належыць. А калі ўлічыць, што трэцяя частка са зваротаў грамадзян адносіцца да праблем водазабеспячэння, менавтіа пра гэта гаварыла ўпраўляючы справамі райвыканкама Таццяна Фёдараўна Легоціна, актуальнасць узнятага  пытання – і без таго відавочная. Разам з тым, шчыра кажучы, не зразумелая жыццёвая пазіцыя тых грамадзян, што лічаць асноўным жыццёвы лжэпрынцым "Мне – усе, а я – нікому”. На іх думку, сельсает павінен адрамантаваць калодзеж, пачысціць яго, зрабіць накрыўку і вядро прычапіць. Нават калі калодзеж той – у двары так званага "гаспадара”. Увогуле, страчваем мы спрадвечнае паняцце "Калі не я, то хто ж тады?” Разам з тым, як падкрэсліла ўпраўляючая справамі райвыканкама, рабоце са зваротам грамадзян неабходна надаваць самую пільную ўвагу. І выконваць усе запросы грамадзян ва ўсталяваны тэрмін і згодна заканадаўству. На кантолі старшыні райвыканкама выкананне раней даденых даручэнняў, быў  прааналізаваны і стан грамацкай бяспекі.                                          
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 901 | Добавил: radiochashniki | Теги: новости, Новолукомль, Чашники | Рейтинг: 0.0/0