+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАТЕГОРИИ РАЗДЕЛА

КАЛЕНДАРЬ

«  Октябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

АКТУАЛЬНО


ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Всего ответов: 1

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » 2017 » Октябрь » 25 » ОФИЦИАЛЬНО


07:35
ОФИЦИАЛЬНО

Пытанні добраўпарадкавання райцэнтра, Навалукомля і сельскіх населеных пунктаў, работы жыллёва-камунальных гаспадарак па збору смецця, уборкі гародніны і іншыя былі разгледжаны пад чарговай планавай нарады ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко.

   Пра тое, як арганізавана ідэалагічная работа ў трудавых калектывах Лукомльэнергарамонта, Лукомльэнергамантажа і кар’ераўпраўлення інфармавала начальнік аддзела ідэалагічная работы, культуры і па справах моладзі Г. П. Авіжа. Яна падкрэсліла, што дадзеная работа выконваеццаы планамерна, згодна складзеных планаў. У апошнія уключаны фізкультурна-аздараўляльныя, культурна-масавыя, прафілактычныя і іншыя мерапрыемствы. Вядзецца работа па рэалізацыі Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На прадпрыемствах ёсць інфармацыйныя стэнды “Ідэалагічная работа”, “Прафсаюзнае жыццё”, “Здаровы вобраз жыцця” і іншыя, Дошкі гонару, куды заносяцца лепшыя работнікі. Разам з тым ёсць і мінусы: нізкі узровень арганізацыі падпіскі на рэспубліканскія, абласныя і раённую газеты, работы з грамадскімі аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць на Чашніччіные і іншыя.

   Леанід Уладзіміравіч адзначыў, што галоўным ідыёлагам у любым трудавым калектыве з’яўляецца яго кіраўнік. Таму трэба узмацніць кантроль за супрацоўнікамі, адказнымі за ідэалагічную работу на прадпрыемствах, надаць рабоце сістэмнасць.

   Пра выкананне даручэнняў якія датычацца зямельнага заканадаўства і былі дадзены пад час планавых нарад у старшыні райвыканкама, далажыў начальнік землеўпарадкавальнай службы раённнага выканаўчага камітэта А. Ф. Семеш.

   Выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў С. Л. Сцяпук інфармаваў пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёна. Ён адзначыў, што за мінулы тыдзень на Чашніччыне адбылося шэсць злачынстваў, чатыры із каторых раскрыты. Акрамя гэтага, у раёне праводзіцца акцыя “Сям’я без гвалту”, удзел у якой прымаюць не толькі супрацоўнікі РАУС, але і работнікі аддзела адукацыі, прадстаўнікі медыцынскай сферы, другіх зацікаўленых службаў.

   Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Вішнеўскі расказаў, што ў мінулую суботу ў вёсцы Замачак адбыўся пажар, у выніку якога загінў чалавек. Прычына пажару высвятляецца. Разам з тым кожнаму домаўладальніку трэба надаць максімальную ўвагу забеспячэнню пажарнай бяспекі.

Категория: Горячие новости | Просмотров: 20 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0