+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАТЕГОРИИ РАЗДЕЛА

КАЛЕНДАРЬ

«  Декабрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

АКТУАЛЬНО


ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов
ВЫБОРЫ 2018

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Всего ответов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » 2017 » Декабрь » 5 » ОФИЦИАЛЬНО


07:17
ОФИЦИАЛЬНО

   Ход реэлізацыі ў нашым раёне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі быў абмеркаваны ў мінулы панядзелак пад час чарговай штотыднёвай нарады ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко. Спярша начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. П. Авіжа прааналізавала падрыхтоўку і правядзенне традыцыйнай сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, што адбылася ў мінулую пятніцу. Галіна Пятроўна адзначыла рад недахопаў, назвала прадпрыемствы, якія не зусім адказна падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемства. Тым часам менавіта маладое папаўненне – тая двіжучая сіла, на якую трэбы арыентавацца ў рабоце. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі таксама адзначыла, што не на належным узроўні вядзецца работа с моладдзю на некаторых прадпрыемствах, арганізацыях. Для прыкладу можна ўзяць Лукомльскую ГРЭС, дзе працуе значны працэнт маладых работнікаў. У свой час пярвічка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, створаняа на ЛГРЭС, была адной з лепшых. На яе рахунку лічылася шмат добрых спраў, пачынаючы з гарадскіх суботнікаў па ўборцы парку і пасадцы яблыневага саду на тэрыторыі станцыі. Цяпер яна адзначаецца як адна з самых пасіўных. Няўжо моладзь стала абыякавай да таго, што робіцца ў іх горадзе і раёне? Наўард. Хутчэй за ўсё няма таго, хто арганізаваў бы яе, узняў і натхніў на новыя здзяйсненні. І тут, як падкрэсліў кіраўнік раёна,  трэба не стаяць у баку кіраўніцтву станцыі, адказным за работу с моладдзю і іншым зацікаўленым асобам.

   Акрамя гэтага пад час нарады былі ўзняты пытанні добраўпарадкавання прыдарожных палос, нарыхтоўкі дроў насельніцтвам, рамонту дарожнай сеткі.

   Выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела унутраных спраў Д. А. Барадаўка далажыў пра стан грамадскай бяспекі ў раёне. Ён адзначыў, што за мінулы тыдзень на Чашніччыне адбылося пяць злачынстваў, тры з якіх раскрыты. 144 грамадзяніна прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, прычым 116 з іх – па лініі ДАІ.

   Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. К. Некрашэвіч інфармаваў, што на мінулым тыдні ў раёне, а дакладней, у в. Красналукі адбыўся пажар. Узгаранне здарылася ў дачным доме, яго прычыны высвятляюцца. Усяго за мінулы перыяд гэтага года ў раёне адбылося 20 пажараў, у выніку якіх чатыры чалавекі загінула.

Категория: Горячие новости | Просмотров: 15 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0