+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Февраль 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 3

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:24
ОФИЦИАЛЬНО

   Пытанні ходу выбарчай кампаніі, работы будаўнічай галіны, звароту грамадзян і іншыя былі ўзняты ў мінулы панядзелак пад час штотыднёвай нарады ў старшыні Чашніцкага райвыканкама Л. У. Пляшко. Пра пяпрэднія вынікі работы прамысловых прадпрыемстваў у студзені бягучага года інфармаваў намеснік старшыні райвыканкама А. Я. Сурын.

   Падводзячы вынікі абмеркавання пытання Л. У. Пляшко падкрэсліў, што адказнасць за вынікі работы прадпрыемства ў першую чаргу нясе яе кіраўнік. Таму неабходна актывізаваць дзейнасць па збыце прадукцыі, нельга забываць пра адкрыццё новых працоўных месц. Не трэба забываць, што за ўсім гэтым стаяць людзі, дабрабыт іх семьяў.

   Пра ліквідацыю недахопаў, выяўленых пракуратурай раёна ў частцы завяршэння грамадзянамі або кансервавання незавершанага будаўніцтва, далажыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта М. В. Папко.

   Пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёна расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Д. А. Барадаўка. Ён падкрэсліў, што па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема перавышэння вадзіцелямі хуткаснага рэжыму. Толькі за мінулы тыдзень супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 34 такіх парушэнняў. Разам з тым умовы надвор’я пакідаюць жадаць лепшага, і ў складаных абставінах любіцелі хуткасці моцна рызыкуюць.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Вішнеўскі паведаміў, што на мінулым тыдні адбылося два пажары, у адным з іх загінуў чалавек. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на тое, што трэба больш прадметна работаць з пажылымі людзьмі, якія жывуць адны. Неабходна актыўней падключаць сюды працаўнікой сацыяльнай службы, родных і блізкіх пенсіянераў.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 106 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0