+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Март 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


07:55
ОФИЦИАЛЬНО

З аналіза наступстваў снежнай стыхіі, якая бушавала ў раёне ў гэтыя выхадныя, пачалася ў мінулы панядзелак чарговая штотыднёвая нарада ў старшыні Чашніцкага райвыканкама Л. У. Пляшко. Было адзначана, што жыллёва-камунальныя, дарожныя службы працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Такім жа чынам неслі службу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, ратавальнікі. На шчасце, складаныя ўмовы надвор’я значна не паўплывалі на стан дарожнай, пажарнай бяспекі. Як адзначыў начальнік Чашніцкага РАУС Д. А. Барадаўка, на тэрыторыі раёна не зафіксавана дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі. Леанід Уладзіміравіч у сваю чаргу падкрэсліў, што ў такіх выпадках трэба быць гатовымі мабілізаваць усе рэсурсы, тут неабходныя выразныя скаардынаваныя дзеянні ўсіх службаў, граматнае кіраўніцтва на месцах.

   Акрамя гэтага, пад час нарады было разгледжана пытанне арганізацыі работ па ўсталяванні відэаназірання, перадачы інфармацыі з відэакамер у аператыўна-дзяжурную службу раённага аддзела унутраных спраў. Была закранута і праблема навядзення парадку на вадаёмах, дагледжанасці і даступнасці берагавой лініі, добраўпарадкаванне прыдарожных палос.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 95 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar