+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАТЕГОРИИ РАЗДЕЛА

КАЛЕНДАРЬ

«  Апрель 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Всего ответов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » 2018 » Апрель » 4 » ОФИЦИАЛЬНО


07:02
ОФИЦИАЛЬНО

З абмеркавання пытання аб праводзімай у Чашніцкім раёне рабоце па продажы зямельных участкаў па выніках аўкцыёнаў у прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў пачалася ў мінулы панядзелак чарговая штотыднёвая нарада ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко. Начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама А. Ф Семеш падкрэсліў, што ў бягучым годзе запланавана рэалізаваць 10 участкаў на агульную суму 40 тысяч рублёў. Атрыманыя сродкі застануцца ў мясцовых бюджэтах, а значыць, сельвыканкамы змогуць направіць іх на добраўпарадкаванне, рамонт дарог, іншыя патрэбы. Зразумела, што ў продажы зямельных участкаў у першую чаргу павінны быць зацікаўлены менавіта сельскія выканаўчыя камітэты. Менавіта з іх боку трэба актывізаваць работу ў дадзеным напрамку, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Чамусьці зусім мала рэкламы пра свабодныя ўчасткі. Пры гэтым яна павінна з’явіцца на телькі ў межах раёна, бо патэнцыйныя пакупнікі могуць прыехаць, напрыклад з Мінска, або і ўвогле з Расійскай Федэрацыі.

   Акрамя гэтага, былі закрануты пытанні навядзення парадка на могліках, пад’ездах да іх, што набывае асаблівую актуальнасць напярэдадні святочных дней. Асобна падчас нарады спыніліся на забеспячэнні бяспекі, і ў першую чаргу, у месцах з масавым знаходжаннем людзей. Начальнік раённага аддзелу унутраных спраў Д. А. Барадаўка зноў напомніў пра актуальнасць праблемы крадзяжоў, у тым ліку з дачных дамоў.

Категория: Горячие новости | Просмотров: 20 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0