Завяршыць касавіцу сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны да 20 чэрвеня. Пра тое, як ідзе падрыхтоўка да гэтай важнай кампаніі, ішла гаворка падчас штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама Л. У. Пляшко ў мінулы панядзелак. Сёлета першым укосам трэба убраць 8,5 тысяч гектараў, падкрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Інна Рыгораўна Шыбанава. Леанід Уладзіміравіч Пляшко ў сваю чаргу звярнуў увагу на неабходнасць актывізаваць работу па хімічнай праполцы, падкормцы, уходу за пасевамі. Акрамя гэтага, было абмеркавана выкананне даведзеных заданняў па ўборцы з палёў камянёў, пытанні, з якімі звярнуліся жыхары раёна падчас прамой лініі да старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леаніда Васільевіча Анфімава.
07:35
ОФИЦИАЛЬНО