+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Октябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 10

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


07:36
ОФИЦИАЛЬНО

Стан і перспектывы будаўнічай галіны раёна былі абмеркаваны ў мінулы панядзелак падчас чарговай нарады ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У Пляшко.

   Як адзанчыў намеснік старшыні райвыканкама М. В. Папко, у цяперашні час на тэрыторыі раёна дзейнічае адно будаўнічае прадпрыемства дзяржаўнай і тры –уласнай форм маёмасці. У выніку рэрганізацыі і далучэння да ПМК-71 Навалукомльскай ПМК-58 атрымалася захаваць будаўнічую арганізацыю, працоўныя месцы, не дапусціць роста узроўню беспрацоўя. Атрымоўваецца нарасціць аб’ёмы вытворчасці, назіраецца станоўчая тэндэнцыя змяншэння страт, прымаюцца меры па зніжэнню дэбіторскай і крэдыторскай запазычаннасцяў. Разам з тым прыбытак прадпрыемства ў гэтым годзе складваецца з адмоўным значэннем, рэнтабельнасць продажаў, хоць і павялічылася, але па-ранейшаму - са знакам мінус. Што не можа выглядаць станоўча, асабліва ў параўнанні з уласнымі будаўнічымі арганізацыямі, дзе фінасава-гаспадарчая дзейнасць накіравана на атрыманне стабільнага прыбытку. А значыць, ПМК-71 трэба шукаць рэзервы для росту, прымаць больш актыўны ўдзел у правадзімых тэнадарах не толькі на тэрыторыі раёна, але і шукаць новых заказчыкаў па-за яго межамі, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. Міхаіл Віктаравіч таксама расказаў пра ход выканання задання па будаўніцтву і ўвядзенню ва эксплуатацыю жылых дамоў.

   Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня райвыканкама адзначыў, што арганізацыя і тэхналогія будаўнічай вытворчасці непасрэдна звязана з развіццём прадпрыемстваў. Менавіта гэта задача, разам з арганізацыяй строгага кантролю за працоўнай дысцыплінай, перш за ўсё стаіць перда кіраўнікамі будаўнічых прадпрыемстваў. Кіраўнік раёна таксама падкрэсліў неабходнасць далейшага нарошчвання тэмпаў будаўніцтва жылля пры забеспячэнні сучасных спажывецкіх якасцяў.

   Акрамя гэтага, падчас нарады былі абмеркаваны такія пытанні, як дапамога шэфскіх арганізацый сельгаспрадпрыемствам, меры па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны і іншыя.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 41 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar