+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Ноябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 10

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


07:09
ОФИЦИАЛЬНО

За 11 гадоў, што ў рэспубліцы дзейнічае Дэкрэт №18, на Чашніччыне сфарміравалася пэўная сістэма работы, склалася ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых структур, атрымалася дасягнуць станоўчых вынікаў. Так, захоўваецца высокі працэнт вяртання дзяцей у біялагічныя сем'і, не дапускаецца рост колькасці сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, зніжаецца колькасць дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Але ёсць яшчэ і недахопы. Аналіз станоўчых і адмоўных бакоў у ходзе рэалізацыі ў раёне Дакрэта №18 быў зроблены ў мінулы панядзедак падчас чарговай нарады ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко. Сярод мінусаў намеснік старшыні райвыканкама З. І. Федарцова адзначыла недастатковы працэнт кампенсацыі сродкаў абавязанымі асобамі, здзяйсненне прагулаў і іншае.

   Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама адзначыў, што меры, якія прымаюцца па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 18, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі дзяцей, павышэнне адказнасці бацькоў за іх выхаванне, абарону правоў і інтарэсаў непаўналетніх, якія пражываюць у сацыяльна небяспечных умовах, не з'яўляюцца вычарпальнымі. Патрабуецца вялікая сумесная работа ўсіх зацікаўленых структур, грамадскасці, сям'і, каб мінімізаваць праблему сацыяльнага сіроцтва.

   Акрамя гэтага, было разгледжана пытанне работы і развіцця ўстаноў дадатковай адукацыі, стан міні-палігонаў для ТБА, добраўпарадкаванне зялёных зон і месцаў адпачынка і іншыя.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar