+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Ноябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 3

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:43
ОФИЦИАЛЬНО

Звароты грамадзян, якія знаходзяцца на кантролі, уздым зябліва, стан тэрыторый ферм і іншыя пытанні былі абмеркаваны ў мінулы панядзелак падчас штотыднёвай нарады ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко.

   Асноўным на парадку дня стала пытанне дзяржанай рэгістрацыі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі правоў на зямельныя ўчасткі. Як падкрэсліў начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксандр Фёдаравіч Семеш, даручэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб завяршэнні дзяржаўнай рэгістрацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння ўстанаўлівае канчатковы тэрмін дадзеных работ 1 студзеня 2019 года. Але на тэрыторыі нашага раёна пакуль ніводны ўчастак не зарэгістраваны. Усе слегаспрадпрыемствы заключылі дагаворы на ўстанаўленне межаў участкаў, і толькі два – цалкам аплацілі. Некаторыя аплату па дагварах робяць часткамі, але гэтага недастаткова.

   Трэба шукаць рэальныя шляхі вырашэння праблемы, адзначыў старшыня райвыканкама. Магчыма, выходзіць з прапановамі на вышэйтсаячыя структуры. І тут ініцыятыва павінна зыходзіць ад землеўпарадкавальнай службы, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

   Намеснік начальніка РАУС С. Л. Сцяпук інфармаваў пра стан на тэрыторыі раёна грамдскай бяспекі. За мінулы тыдзень на Чашніччіные адбылося 10 злачынстваў. Па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема крадзяжоў, у прыватнасці, веласіпедаў. Нягледзячы на вялікую інфармацыйную, тлумачальную работу, што праводзяць супрацоўнікі міліцыі сярод насельніцтва, яшчэ знаходзяцца тыя, якія абыякава адносяцца да ўласнай маёмасці. Тым часам, будзь яны ўважлівей да сваіх двухколавых транспартных сродкаў, злачынства не адбылося б. Акрамя гэтага, Сяргей Леанідавіч засяродзіў увагу на тым, што за сем дзён складзена 123 адміністрацыйных пратакола па лініі ДАІ, затрымана два вадзіцеля, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Між іншым, забеспячэнню дарожнай бяспекі будзе надавацца пільная ўвага і на гэтым тыдні. Асабліва на дарогах паблізу ўстаноў адукацыі.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 20 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0