+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Декабрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

АКТУАЛЬНО

год малой родины

ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 10

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:05
ОФИЦИАЛЬНО

Справаздача адказных ад райвыканкама за сельскагаспадарчыя прадпрыемствы пра тое, якая выканана работа па навядзенню парадка на тэрыторыях малочнатаварных ферм стала галоўнай на парадку дня ў мінулы панядзелак на чарговай штотыднёвай нарадзе ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко.

   Яшчэ раней кіраўнік раёна звяртаў увагу на тое, што неабходна дзе трэба – абгарадзіць тэрыторыю ферм, дзе трэба – паставіць шлагбаўм, а дзе трэба – убраць пустазелле. І галоўная арганізатраская, каардыніруючая роля адводзілася менавіта адказным ад райвыканкама. У дапамогу апошнім – прадпрымствы-шэфы, замацаваныя за кожнай фермай, гаспадаркай. Што зроблена на сённяшні час – лагічнае пытанне, якое і было зададзена адказным.

   Як высветлілася, зроблена многае, але не ўсё. Не ўсе таксама адказна аднеслілся і да даручэння старшыні райвыканкама, за што і прыйшлося адказваць. Зразумела, работы будуць працягнуты. Крытыцы кіраўніка раёна падпала не толькі навядзенне парадку на фермах, але і ўздым зябліва. Звяртаючыся да актыву раёна, Леанід Уладзіміравіч пдакрэсліў, што нельга быць проста статыстамі, неабходна работаць прадметна.

   Начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Віктаравіч Усавік інфармаваў пра тое, што на мінулым тыдні адбылося 7 злачынстваў. Супрацоўнікамі міліцыі састаўлена 166 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці, затрыманы адзін п’яны вадзіцель. Асаблівую увагу работнікі РАУС надаюць стану дарожнай сеткі, абследуюць маршруты руху аўтобусаў, у тым ліку і школьных.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Вішнеўскі паведаміў, што на мінулым тыдні ў райцэнтры адбыўся пажар, з якога выратавана два чалавека. Папярэдняя прычына - курэнне ў ложку ў нецвярозым выглядзе. Дарэчы, толькі за два тыдні на пажарах былі выратаваны пяць чалавек. Прычына ўсіх гэтых узгаранняў – так званы чалавечы фактар.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1