+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

ПОИСК

КАЛЕНДАРЬ

«  Декабрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

АКТУАЛЬНО



100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 10

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:34
ОФИЦИАЛЬНО

Ці дабавіцца святочнай ілюмінацыі на вуліцах Чашнік і Навалукомля, і што чакае жыхароў раёна ў навагоднія, калядныя святы – аб усім гэтым ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай штотыднёвай нарадзе, якую правёў намеснік старшыні райвыканкама А. Я. Сурын.

   Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама З. І. Федарцова, разарботаны планы святочных мерапрыемстваў, задзейнічаны ў якіх будуць як дзеці, так і дарослыя.

   Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. П. Авіжа расказала, што ўстановамі культуры запланавана каля 150 навагодніх, калядных  мерапрыемстваў. Ужо ў гэтую суботу ёлка на плошчы каля райвыканкама збярэ ўсіх жадаючых на свята “Новы год да нас ідзе”, у рамках якога пройдзе конкурс карнавальных касцюмаў. Дарэчы, ужо пададзена 14 заявак на ўдзел у ім. Мерапрыемствы пройдуць у горадзе энергетыкаў, на сяле. Акрамя гэтага, любое прыдпрыемтсва, арганізацыя могуць падаць заяўку ва ўстанову культуры на правядзенне навагодняга свята. Арганізавана паслуга па выезду на дом Дзеда Мароза са Снягуркай.

   Загадчык сектара спорта і турызма А. Г. Савельеў падкрэсліў, што на перыяд святаў запланавана таксама шмат спартыўных спаборніцтваў.   

   Аляксандр Яўгенавіч Сурын заклікаў асаблівую увагу надаць не толькі маленькім жыхарам раёна, але і ветэранам, тым, хто шмат гадоў аддаў працы на прадпрыемствах, арганізацыях, выхоўваў маладое папаўненне, унёс значны ўклад у развіццё раёна. Акрамя гэтага, намеснік старшыні райвыканкама пакрытыкаваў кіраўнікоў тых устаноў, хто яшчэ не ўпрыгожыў будынкі, прылягаючую тэрыторыю, а значыць, як след не падрыхтаваўся да наступаючых святаў. Треба актывізаваць гэтую работу, падкрэсліў Аляксандр Яўгенавіч, каб стварыць для людзей святочны настрой.

   І намеснік начальніка РАУС С. Л. Сцяпук, і начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Вішнеўскі запэўнілі, што супрацоўнікі дадзеных служб падрыхтаваны да таго, каб забяспечыць максімальную бяспеку падчас святаў, якія павінны прайсці весела, насычана, а галоўнае – без здарэнняў
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 15 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0