ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:51
ОФИЦИАЛЬНО

Чаму не выкананы некаторыя даведзеныя заданні па здачы другаснай сыравіны, як у раёне арганізаваны раздзельны збор адходаў і наколькі эфектыўны станцыі па пераапрцоўцы смецця – пра ўсё гэта ішла гаворка ў мінулы панядзелак падчас чарговай нарады ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко.

   Як адзанчыў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і архітэктуры райвыканкама А. М. Дробыш, аб’ёмы здачы другаснай сыравіны, у тым ліку на дзяржзаказ фармірует аблвыканкам. На Чашніччыне праводзіцаа пэўная работа па зборы макулатуры, сцякла, адпрацаваных шын, электрапрыбораў, якія выйшлі з ужывання і іншага. Раздзельны збор смецця арганізаваны з дапамогай спецыяльных кантэйнераў, якія ўстанавліваюць жкг, працуе некалькі стацыянарных і два перадвіжных нарыхтоўчых пунктаў. Але ёсць і недахопы. Так, шэраг арганізацый, прадпрыемстваў не выканалі заданне па здўачы макулатуры, не ў поўнай меры працавалі ўстановы гандлю па прыёмцы другаснай сырвіны.

  Сваімі меркаваннямі па дадзенай праблеме падзяліліся прадстаўнікі Лепельскага і Сененскага раённых спажывецкіх таварыстваў, жыллёва-камунальных гаспадарак і іншыя. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, збор другаснай сыравіны – задача дзяржаўнай важнасці і да яе трэба падыходзіць адказна і прадметна. Неабходна работаць з кожным прадпрыемствам, арганізацыяй, шукаць рэзервы, а віноўных – прыцягваць да адказнасці.

   Акрамя гэтага, падчас нарады былі ўзняты такія пытанні, як стан вулічна-дарожнай сеткі, работа па папярэджанню правапарушэнняў і злачынстваў.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0