ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:02
ОФИЦИАЛЬНО

15 лістапада мінулага года ў раёне адбылоря рэзананснае дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку яког загінула дзіця. Усім зацікаўленым службам было прадпісана прыняць вычарпальныя меры для таго, каб падобнай трагедыі не паўтарылася. Было прынята адпаведнае рашэнне раённага выканаўчага камітэта. Менавіта пра тое, як яно выконваецца, і шла гаворка ў мінулы панядзелак падчас чарговай нарады ў старшыні райвыканкама Л. У. Пляшко.

   Як адзначыла начальнік аддзела па адукацыі Г. У. Дзірко, былі прыняты меры па дысцыплінарнаму спагнанню вінаватых асоб, у аддзеле праведзена спецыяльнае раследванне па надзвычайнаму здарэнню.

   Праведзена пэўная работа і па ліквідацыі недахопаў ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі паблізу ўстаноў адукацыі. Так, знак “Дзеці” устаноўлены каля Вядрэнскай школы, тут жа абсталявана дадатковае асвятленне тэрыторыі, знак “Жылая зона” устаноўлены ў раёне дзіцячага сада №7 райцэнтра. Але па-ранейшаму ў зімовы перыяд застаецца праблемай своечасовая расчыстка дарог.

   На гэтай праблеме засяродзіў увагу і намеснік начальніка раённага аддзела унутраных спраў С. Л. Сцяпук.

   Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу і на пытанні абсталявааня агароджы пешаходнай дарожкі к дзяцячаму саду №6 г. Чашнікі. Акрамя гэтага, Леанід Уладзіміравіч адзнычыў, што ў пытанні забеспячэння бяспекі дзяцей не павінна быць проста назіральнікаў. Усе мы адказваем за тое, каб нашы дзеці былі жывыя і здаровыя.

    Намеснк начальніка РАУС далажыў таксама пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёну. У прыватнасці, на мінулым тыдні на Чашніччыне адбылося шэсць злачынстваў, састаўлена 199 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку 140 – па лініі ДАІ.

   Як праінфармаваў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуаціыях Д. А. Вішнеўскі, на мінулым тыдні ў раёне адбыўлося загаранне дачанага дома ў вёсцы Руднае. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0