ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:05
ОФИЦИАЛЬНО

Па якіх крытэрыях будзе ацэнена эффектыўнасць правядзення ў нашым раёне Адзінага дня бяспекі і якую ролю ў гэтым адгрывае кожная служба – з абмеркавання гэтых пытанняў пачалася ў мінулы панядзелак чарговая штотыднёвая нарада ў старшыні райвыканкама Л. У. Пляшко. Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Вішнеўскі нагадаў, што Адзіны дзень бяспекі стартаваў у рэспубліцы 20 лютага і працягнцца па 1 сакавіка. У нашым раёне ўжо правядзён шэраг мерапрыемстваў: дзень адчыненых дзвярэй у пажарнай часцы №2, раённы этап “Школы бяспекі” для школьнікаў усіх узростаў, сустрэча супрацоўнікаў горгаза з вучнямі Чашніцкай гімназіі, прафілактычнае мерапрымества для дзяцей на базе ратавальнай станцыі ў Навалукомлі. Актыўна уключыліся ў правядзенне акцыі і супрацоўнікі РАУС, адзначыў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў С. Л. Сцяпук. Участковыя інспектары сустракаюцца з насельніцтвам, падводзяць вынікі работы за год, прымаюць прапановы па паляпшэнні работы. Праведзены спецыяльныя рэдавыя мерапрыемствы, маніторынг сторжавай аховы, сустрэчы ў працоўных калектывах і шмат іншага.

   Нельга абмяжоўвацца рамкамі адной акцыі, падвёў вынікі старшыня райвыканкама, гэта работа павінна весціся планамерна і пастаянна. Асаблівую увагу трэба надаць так званым катэгарыраваным грамадзянам – адзінокім састарэлым, шматдзетным семьям, асобам, якія вядуць асацыяльны вобраз жыцця.

   Аб выкананні на тэрыторыі раёна Закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” інфармавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. П. Авіжа.

   Ёсць і шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. І працаваць над гэтым трэбы будзе ў бліжэйшы час.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 17 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0