ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


23:07
ОФИЦИАЛЬНО

Новыя меры па вырашенню праблемы старых і пакінутых дамоў прадугледжвае указ №357, які Прэзідэнт Беларусі падпісаў 4 верасня 2018 года. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне работы па скарачэнні колькасці безгаспадарных і аварыйных пабудоў у населеных пунктах. Менавіта пра тое, як ён рэалізуецца на тэрыторыі нашага раёна, ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай штотыднёвай нарадзе ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Л. У. Пляшко. З інфармацыяй па дадзенаму пытанню выступіў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі А. М. Дробыш.

   Трэба актывізаваць работу ў дадзеным напрамку, адзначыў старшыня райвыканкама, у тым ліку цесна працаваць са сваякамі былых гаспадароў пакінутых дамоў. Работа і яе вынік павінны быць канкрэтнымі.

   Акрамя гэтага, старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на пытаннях, якія былі ўзняты падчас прамой лініі, якую ў мінулую суботу правёў губернатар вобласці, рабоце са зваротамі грамадзян і іншых надзённых праблемах.

   Начальнік РАУС Аляксандр Віктаравіч Усавік далажыў аператыўную абстаноўку ў раёне. За мінулы тыдзень адбылося чатыры злачынствы, тры з якіх ужо раскрыты, састаўлена 180 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці. Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Вішнеўскі падвёў вынікі адзінага дня бяспекі, у рамках якога на Чашніччыне быў арганізаваны шэраг мерапрымстваў.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 15 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0