ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:38
ОФИЦИАЛЬНО

У якіх напрамках трэба актывізаваць работу па супрацьдзеянню карупцыі і як раён рыхтуецца да вясенне-палявой кампаніі – гэтыя пытннаі сталі асноўнымі на парадку дня традыцыйнай штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама, якую Л. У. Пляшко правёў у мінулы панядзелак.

   Як адзначыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта А. Я. Сурын, які прааналізаваў меры па папярэджанні карупцыйных праяў, што прымаюцца ў раёне, найбольш праблемным па-ранейшаму застаецца пытанне арганізацыі дзяржзакупак.

   Кіраўнік раёна звярнуў увагу на тое, што неабходна праводзіць пастаянную прадметную работу па папярэджанню ўмоў, якія спрыяюць праяўленням карупцыі. Неабходна ўзмацніць кантроль за арганізацыяй харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі, актывізаваць работу камісій па супрацьдзеянню карупцыі на прадпрыемствах, ва арганізацыях.

   Пра тое, як у сельскагаспадарчых прадпрыемствах вядзецца работа па падрыхтоўцы да пасяўной кампаніі, інфармавалі адказныя ад райвыканкама, замацаваныя за сельгаспрадпрыемствамі. Пад пільную ўвагу трапілі падрыхтоўка тэнікі, наяўнасць насення, уганенняў, вытворчасць прадукцыі і шмат іншага.

   Намеснік начальніка РАУС С. Л. Сцяпук далажыў аператыўную абстаноўку, якая склалася на Чашніччные на мінулым тыдні. Так, за апошнія сем дзён адбылося два злачынствы, складзена 208 адміністрацыйных пратаколаў, 145 з якіх – па лініі ДАІ. Сяргей Леанідавіч таксама адзначыў, што з 5 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць мерапрыемствы па кантролю за падрыхтоўкай да пасяўной кампаніі: ідзе праверка сторажавай аховы, сельскагаспадарчай тэхнікі і іншага.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0