ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 13

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:49
ОФИЦИАЛЬНО

Дзе ў Чашніках, Навалукоме, другіх населеных пунктах раёна павінны з’явіцца новыя паркі і скверы і як зрабіць гульні дзяцей максімальна бяспечнымі – гэтыя пытанні абмеркавалі ў мінулы панядзелак падчас чарговай штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Напачатку планёркі кіраўнік раёна нагадаў, што з 13 па 20 красавіка ў краіне будзе праходзіць тыдзень леса, Леанід Пляшко падкрэсліў, што літаральна ўсім трэба прыняць актыўны ўдзел у азеляненне гарадоў і вёсак Чашніччыны.

   Не менш важнае пытанне – зрабіць дзяцячыя пляцоўкі бяспечнымі. Пра тое, што робіцца ў гэтым напрамку, гаварыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Дробыш.

   Значная частка гульнёвага, спратыўнага абсталявання знаходзіцца на тэрыторыі ўстаноў адукацыі. Кім і як часта яно правяраецца, абнаўляецца, кантралюецца, расказала начальнік аддзела па адукацыі Ганна Дзірко.

   Ну а вынік можна зрабіць адзін: дзецей нельга падвяргаць рызыцы, і ў адказе за іх здароўе і жыццё мы, дарослыя.

   Напрыканцы нарады начальнік РАУС Аляксандр Усавік далажыў аператыўнае становішча ў раёне. Радуе той факт, што на мінулым тыдні не адбылося ні аднаго злачынства. Тым часам, супрацоўнікамі праваахоўных органаў састаўлена 192 пратаколы аб адміністрацыйнай адказнасці, 160 з якіх – па лініі ДАІ.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі акцэнтаваў увагу на праблеме травапалаў. Штодня ратаўнікам прыходзіцца выязджаць на палы сухой расліннасці. Між іншым, за выпальванне сухой травы, паржышчавых рэшткаў, іржышча на корані, альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0