ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:30
ОФИЦИАЛЬНО

   Веснавы дзень год корміць: з абмеркавання хода вясенне-палявых работ, ролі адказных за сельгаспрадпрыемства ад райвыканкама ў агранізацыі дадзенага працэсу пачалася ў мінулы панядзелак чарговая штотыднёвая нарада ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Адказныя з сельскагаспадарчыя прадпрыемствы рабілі справаздачу не толькі пра тое, як ідзе пасяўная, якія праблемы, звязаныя з самай важнай сельскагаспадарчай кампаніяй, існуюць і як яны вырашаюцца на месцах, але і пра тое, як ідзе добраўпарадкаванне на аб’ектах сельгаспрызначэння, збор камянёў з палёў. Старшыня райвыканкама адзначыў, што неабхода ўтрымліваць тэмпы пасяўной, пры гэтым дакладна прытрымлівацца тэхналогіі работ.

   Пра работу, якая праводзіцца ў раёне па развіццю аграэкатурзыма, расказаў загадчык сектара спорта і турзыма райвыканкама Андрэй Савельеў. Ён падкрэсліў, што пры наяўнасці ўсіх неабходных умоў,  попыт на паслугі аграэкасядзіб пакідае жадаць лепшага, у большасці сваёй ён мае сезонны характар.

   Леанід Пляшко засяродзіў увагу на магчымасцях рэкламы, у тым ліку ў сеціве, напомніў пра паслугі, якія маглі б аказаць турыстам спецыялісты прафілакторыя, Навалукомльскай бальніцы.

   Начальнік аддзела унутраных спраў Аляксандр Усавік далажыў пра стан грамадскай бяспекі. За мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна адбылося тры злачынствы, састаўлены 201 пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці, 149 з якіх – па лініі ДАІ.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі звярнуў увагу на праблему травапалаў. Менавіта па гэтай прычыне па стану на 15 красавіка ў рэспубліцы ўжо загінула 5 чалавек.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0