ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:25
ОФИЦИАЛЬНО

З якімі праблемамі і як часта звярталіся жыхары нашага раёна ў афіцыйныя органы у першым квартале бягучага года – аб гэтым ішла гаворка ў мінулы панядзелак на чарговай планёрке ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як паведаміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алла Емяшова, колькасць зваротаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паменшылася, а сярод пытанняў па-ранейшаму лідыруют тыя, якія датычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

   Падводзячы вінікі абмеркавання пытання, Леанід Пляшко нагадаў пра неабходнасць выканання заканадаўства пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, павышэння якасці дадзенай работы.

   Акрамя гэтага, пдачас нарады былі ўзняты пытанні добраўпарадкавання месцаў адпачынку ў лясных масівах, навядзення парадку на тэрыторыях сельскагаспадапчых аб’ектаў, утрымання дарог.

   Начальнік РАУС Аляксандр Усавік расказаў пра стан грамадскай бяспекі ў раёне. Так, на мінулым тыдні адбылося пяць злачынстваў, састаўлена 147 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці.

   Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі далажыў пра работу супрацоўнікаў аддзела па забеспячэнню пажарнай бяспекі.
Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0