ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:25
ОФИЦИАЛЬНО

Падарункі да свята і дапамога валанцёраў: у мінулы панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко абмеркавалі, ці дастаткова ўвагі ўдзеляецца ветэранам.

   Як адзначыла начальнік ўпраўлення па труду, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Данілевіч, у пытанні падтрымцы ветэранаў вайны, працы, сталых людзей задзейнічаны не толькі прадстаўнікі сацыяльнай службы, але і прадпрыемтсвы, арганізацыі раёна, моладзь і іншыя.

   Для ветэранаў, састарэлых грамадзян галоўнае, напэўна, нават не дапамога, якой аказваецца ім дастаткова, а ўвага, нагадаў кіраўнік раёна. Таму неабходна акружыць іх клопатам не толькі напярэдадні святаў.

   Старшыня райвыканкама таксама падкрэсліў, што Свята труда раён сустракае годна, з нядрэннымі паказчыкамі.

   Начальнік Чашнікскага РАУС Аляксандр Усавік інфармаваў пра стан грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёна. Так, на мінулым тыдні адбылося шэсць злачынстваў, адно з якіх пакуль не раскрыта. Састаўлена 212 адміністрацыйных пратаколаў, 139 з якіх – па лініі ДАІ. Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі затрымана тры кіроўцы, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане. Ну а прыкладам таго, да чаго можа прывесці падобныя парушэнні ПДД можа стаць ДТЗ, якое адбылося ў Навалукомлі. У выніку аварыі загінула два чалавекі.

   Начальнік Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі адзначыў, што на мінулым тыдні ў вёсцы Малыя Смальянцы здарыўся пажар. Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ўадлося пазбегнуць ахвяр.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 11 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0