ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 13

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:36
ОФИЦИАЛЬНО

Як палепшыць якасць вады, якую мы ўжываем і якія рамонты будуць праведзены на вадаправодных сетках у гэтым годзе: пытанне водазабеспячэння абмеркавалі ў мінулы панядзелак на планёрцы ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко. Як адзначыў кіраўнік раёна, на парадак дня гэтае пытанне вынесена не выпадкова, бо колькасць зваротаў грамадзян, якіх хвалююць праблемы забеспячэння вадой, сведчыць пра значныя недаработкі ў гэтай галіне.

   Галоўны інжынер філіяла “Лепельводаканал” Павел Ермаковіч запэўніў, што на гэты год запланаваны шэраг мер для таго, каб сняць найбольш балючыя пытанні.

   Леанід Пляшко звярнуў увагу на неабходнасць узаемадзеяння водаканала з жыллёва-камунальнымі гаспадаркамі, падкрэсліў ролю кантралюючых органаў.

   Таксама падчас нарады ўзнялі пытанне стану і абслугоўвання дарожных сетак, дзіцячай бяспекі і іншыя. Нмеснік начальніка Чашніцкага РАУС Сяргей Сцяпук інфармаваў пра тое, што на мінулым тыдні на Чашніччыне адбылося дзевяць злачынстваў, восемь з якіх раскрыта. Па лінні ДАІ састаўлена 250 адмінітсрацыйных пратакола, тры кіроўцы селі за руль у нецвярозым стане.

   Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Вішнеўскі расказаў пра работу ратаўнікоў па забеспячэнню пажарнай бяспекі.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 5 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0