ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов


ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 14

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:47
ОФИЦИАЛЬНО

Як выгадна прадаць ўчастак у сельскай мясцовасці, і якія з населеных пунктаў карыстаюцца большай папулярнасцю ў пакупнікоў участкаў: меры, што прымаюцца па адабранні і выдзяленні зямельных участкаў на вёсцы, продажы іх з аўкцыёнаў абмеркавалі ў мінулы панядзелак на чарговай планавай нарадзе ў старшыні райвыканкама Леаніда Пляшко.

   Як адзначыў начальнік землеўпарадкавальнай службы Аляксанд Семеш, у раёне дастаткова прывабных для пакупнікоў зямельных участкаў. Сёлета такіх падабрана дзевятнаццаць у розных населеных пунктах. Але работа па іх продажы ідзе не так актыўна, як хацелася б, па дадзеным паказчыку наш раён займае 11 пазіцыю ў вобласці, а значыць, ёсць рэзервы для росту. Да, вядзецца інфармаванне пра свабодныя ўчасткі, але больш актыўна неабходна праводзіць рэкламную дзейнасць, задзейнічаць магчымасці сеціва, падвёў вынікі старшыня райвыканкама. Трэба рэкламаваць наш раён, яго патэнцыял, у тым ліку і для таго, каб прыцягнуць сюды сродкі.

   Акрамя гэтага, падчас нарады было ўзнята пытанне супрацьдзеяння карупцыі, разгледжана прадстаўленне, вынесенае абластной і раённай пракуратурамі. Сярод недахопаў, якія адзначылі падчас маніторынгу рэалізацыі на Чашніччыне інвестпраграм і правядзення дзяржзакупак супрацоўнікі пракуратуры - адсутнасць абгрунтаванасці ўключэння аб'ектаў у інвестыцыйныя праграмы, неналежным чынам праведзеныя дзяржзакупкі.

   Начальнік Чашніцкага РАУС Аляксандр Усавік расказаў пра стан грамадскай бяспекі. Так, на мінулым тыдні на тэрыторыі раёна адбылося тры злачынствы, усе яны раскрыты. За парушэнне адмінітсрацыйнага заканадаўства састаўлена 198 пратаколаў.

Категория: ОФИЦИАЛЬНО | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 5.0/1